Гліна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гліна — дробназярністая асадкавая горная парода, пылападобная ў сухім стане, пластычная пры ўвільгатненні.
Гліна складаецца з аднаго ці некалькіх мінералаў групы слаістых алюмасілікатаў, можа таксама ўтрымліваць пясчаныя і карбанатныя часцінкі. Як правіла пародаўтваральным мінералам у гліне з'яўляецца каалініт, яго склад: 47% (мас) оксіду крэмнію (IV) (SiO2), 39% аксіду алюмінію (Al2О3) і 14% вады (Н20).
Al2O3 і SiO2 ўтвараюць значную частку хімічнага складу глінаўтваральных мінералаў.
Дыяметр часцінак глін менш за 0,005 мм; пароды, якія складаюцца з большых часцінак, прынята класіфікавць як лёс. Большасць глін — шэрага колеру, але сустракаюцца гліны белага, чырвонага, жоўтага, бурага, блакітнага, зялёнага і нават чорнага колераў.