Гульнявы картрыдж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Картрыдж для «Panasonic SW-M004».

Гульнявы́ ка́ртрыджэлектронная прылада на аснове мікрасхем ПЗП, прызначанае для захоўвання зменнай гульнявой праграмы ў гульнявых кансолях, гульнявых аўтаматах і шэрагу бытавых камп’ютараў. Назва паходзіць ад ангельскага слова cartridge (патрон), у беларускай мове таксама дастасавальна назва «касета». У англійскай мове выкарыстоўваюцца ў дадатак скарачэнне «cart» і назва «game pack» (а таксама «Game Pak», гандлёвая марка, якая выкарыстоўвалася фірмай «Nintendo»).

Картрыджы сталі прымяняцца ў гульнявых сістэмах у канцы 1970-х гадоў. Найбольш ранняй сістэмай са зменнымі гульнямі, якая выкарыстоўвае ідэю картрыджаў, прынята лічыць гульнявую сістэму «Magnavox Odyssey» (1972 год)[1]. Аднак яе гульнявыя карты не ўтрымоўвалі актыўнай электронікі, яны толькі камутавалі часткі ўнутранай схемы кансолі, што не дазваляла захоўваць на іх адвольную гульнявую праграму - набор магчымых гульняў вызначаўся толькі электронікай самой кансолі. Першай гульнявой кансоллю з сапраўднымі картрыджамі, якія змяшчаюць гульнявую праграму, з’яўляецца «Fairchild Channel F» (1976). Затым усе гульнявыя прыстаўкі да сярэдзіны 1990-x гадоў выкарыстоўвалі картрыджы. Потым большасць (пазней усе) хатніх гульнявых кансоляў сталі выкарыстоўваць у якасці зменнага носьбіта дадзеных CD-ROM[ru] (які ў падобных мэтах пачаў ужывацца з канца 1980-х гадоў)[2]. Аднак з-за іх малых габарытаў і вагі, а таксама адсутнасці рухомых частак, картрыджы да гэтага часу працягваюць прымяняцца ў кішэнных гульнявых кансолях, напрыклад, у «Nintendo DS», «Nintendo 3DS», «PlayStation Vita» і «Nintendo Switch».

У бытавых (хатніх) камп’ютарах картрыджы ўжываліся на працягу 1980-х гадоў, да таго, як атрымалі шырокае распаўсюджванне прывады гнуткіх дыскаў (дыскаводы[ru]), а затым і аптычных дыскаў[2]. Апроч гульняў на іх выпускалася часта выкарыстоўванае ПЗ, такое як інтэрпрэтатары розных моў праграмавання.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Benj Edwards (2015-01-22). "The Untold Story Of The Invention Of The Game Cartridge". Fast Company [англійская]. Архівавана з арыгінала 2020-01-11. Праверана 2017-12-05.
  2. а б Chad Hadzinsky A Look into the Industry of Video Games Past, Present, and Yet to Come(англ.) // Claremont McKenna College. — 2014. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]