Гідракасцюм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гідракасцюм з шлемам

Гідракасцюм, гідракамбінезон — вадалазны рыштунак лёгкага тыпу, які засцерагае вадалаза ад пераахладжэння і траўмаў пры работах пад вадой. Бываюць воданепранікальныя («сухія», ізалююць цела вадалаза ад вады) і водапранікальныя («мокрыя», утрымліваюць ваду, якая пранікла праз гідракасцюм і сагрэта целам вадалаза). Складаецца са шлема, кашулі з пяльчаткамі (або без іх) і штаноў з ботамі. Да шлема далучаюцца трубкі дыхальнага апарата.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 225. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]