Гімн лужыцкіх сербаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пачатак рукапісы Хандрыя Зейдлера

Цудоўная Лужыца (в.-лужын. Rjana Łužica, н-лужын. Rědna Łužyca) — нацыянальны гімн лужыцкіх сербаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

24 жніўня 1827 года 23-гадовы сербскі студэнт тэалогіі Гандрый Зэйлер, які пазней стаў адным з найбольш важных прадстаўнікоў лужыцкага нацыянальнага адраджэння, будучы членам ў Лужыцкага прапаведніцкага таварыства (Łużycke prědarske towarstwo), напісаў у рукапіснай лейпцыгскай газеце «Serbska Nowina» верш пад назвай «Na sersku Łužicu». Гэта верш складаецца з шасці строф. У тым жа годзе Корла Беньямін Хатас (1806-1839) першым напісаў для яго музыку.

Пасля 1844 года завязалася сяброўства двух людзей мастацтва — паэта Зэйлера і кампазітара Корлы Аўгуста Коцара, якой наканавана было працягнуцца да канца іх жыцця. Коцар злажыў на тэкст Зэйлера новую мелодыю ў 1845 годзе. Зноў створаная песня была ўпершыню сыграная і праспяваная 17 кастрычніка 1845 года ў Баўцене на арганізаваным Коцарам першым Сербскім свяце песні. Папулярнасць гэтага верша з мелодыяй стала расці так хутка, што пасля яно было ўзведзена ў ранг сербскага гімна, які выконваецца і дагэтуль, аднак, у двух версіях (пачатак і канец арыгінальнага верша). Хендкік Ёрдан перавёў яго тэкст на ніжнялужыцкую мова.

Цудоўная Лужыца[правіць | правіць зыходнік]

Верхнялужыцкая мова Ніжнялужыцкая мова Беларускі пераклад
Rjana Łužica,
sprawna, přećelna,
mojich serbskich wótcow kraj,
mojich zbóžnych sonow raj,
swjate su mi twoje hona!
Časo přichodny,
zakćěj radostny!
Ow, zo bychu z twojeho
klina wušli mužojo,
hódni wěčnoh wopomnjeća!
Rědna Łužyca,
spšawna, pśijazna,
mojich serbskich woścow kraj,
mojich glucnych myslow raj,
swěte su mě twoje strony.
Cas ty pśichodny,
zakwiś radostny!
Och, gab muže stanuli,
za swoj narod źěłali,
godne nimjer wobspomnjeśa!
Цудоўная Лужыца,
літасцівая, пачцивая,
маіх сербскіх бацькоў край,
маіх шчаслівых мрой рай,
свяшчэнныя для мяне твае пашы.
Будучае тваё
няхай квітнее!
О, няхай родзіць тваё лона
толькі высакародных людзей,
вартых вечнай памяці!

У арыгінальнай версіі Зэйлера былі яшчэ дзве страфы, якія адзначаны моцнай меланхоліяй і звернуты да няпэўнай будучыні сербалужыцкага народа:

Верхнялужыцкая мова Беларускі пераклад
Bitwu bijachu,
horcu, železnu,
něhdy serbscy wótcojo,
wójnske spěwy spěwajo.
Štó nam pójda waše spěwy?
Boha čorneho,
stare kralestwo
rapak nětko wobydli,
stary moch so zeleni,
na skale, kiž wołtar běše.
Бітвы гарачыя,
скаваныя з жалеза,
апяваліся нашымі продкамі
у іх ваенных песнях.
Кто цяпер спяе нам вашыя песні?
Бога чорнага
са старажытнага царства,
якое стала прытулкам крумкача,
стары алтар стаў проста камянём,
парослым зялёным імхом.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]