Гіпотэза матэматычнага сусвету

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гіпотэза матэматычнага сусвету (ГМС, таксама вядома як Канчатковы Ансамбль) - у фізіцы і касмалогіі, адна з гіпотэз "тэорыі ўсяго", прапанаваная тэарэтычным фізікам Максам Тэгмаркам.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з гіпотэзай, Наша знешняя фізічная рэальнасць з'яўляецца матэматычнай структурай. То бок, фізічны сусвет з'яўляецца матэматычным ў пэўным сэнсе, і "тыя светы дастаткова складаныя, каб ўтрымліваць самадасведчаныя падструктуры, якія будуць суб'ектыўна ўспрымаць сябе як існуючыя ў фізічна "рэальным" свеце".[2][3] Гіпотэза мяркуе, што светы, якія адпавядаюць розным наборам пачатковых станаў, фізічных канстант, або зусім іншых ураўненняў, можна разглядаць як аднолькава рэальныя. Тэгмарк распрацоўвае ГМС унутры Гіпотэзы Вылічваемага Сусвету (ГВС), якая сцвярждае, што ўсе матэматычныя структуры, якія можна вылічыць, існуюць.

Тэорыю можна разглядаць як:

Тегмарк сцвярджае, што гіпотэза не мае вольных параметраў і магчыма эксперыментальная. Такім чынам, ён аддае ёй большую первагу адносна іншых "тэорый усяго" па прынцыпу ашчаднасці. Ён мяркуе, што свядомы вопыт будзе праходзіць у форме матэматычных "самасвядомых падструктур", якія існуюць у фізічна "рэальным" свеце.

Гіпотэза звязана з антропным прынцыпам і катэгарызацыяй Тэгмарка аб чатырох узроўнях мультысусвета.[4]

Андрэас Альбрэхт з лонданскага Імперскага Коледжа назваў тэорыю "правакацыйным" рашэннем адной з цэнтральных праблем, якія стаяць перад фізікай. Нягледзячы на тое, што ён "не асмеліцца" ісці так далёка, каб сказаць, ва што ён верыць, ён адзначыў, што "на самой справе даволі цяжка пабудаваць тэорыю, дзе ўсё, што мы бачым, з'яўляецца ўсім, што ёсць".[5]

Зноскі

  1. Tegmark, Max (1998). "Is "the Theory of Everything" Merely the Ultimate Ensemble Theory?". Annals of Physics. 270 (1): 1–51. arXiv:gr-qc/9704009. Bibcode:1998AnPhy.270....1T. doi:10.1006/aphy.1998.5855. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  2. Tegmark, Max (2008). "The Mathematical Universe". Foundations of Physics. 38 (2): 101–150. arXiv:0704.0646. Bibcode:2008FoPh...38..101T. doi:10.1007/s10701-007-9186-9. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  3. Tegmark (1998), p. 1.
  4. Tegmark, Max (2003). "Parallel Universes". In Barrow, J.D.; Davies, P.C.W.' & Harper, C.L. (рэд.). "Science and Ultimate Reality: From Quantum to Cosmos" honoring John Wheeler's 90th birthday. Cambridge University Press. arXiv:astro-ph/0302131.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: editors list (link)
  5. Chown, Markus (1998). "Anything goes". New Scientist. 158 (2157). {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]