Еўдакія з Сапегаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўдакія з Сапегаў
Нараджэнне не пазней за 1615
Смерць 9 сакавіка 1676(1676-03-09)[1]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Павел Стэфан Сапега[1]
Маці Альжбета Вэселен[d][1]
Дзейнасць манахіня, фундатар

Еўдакія (Еўдоксія) Сапега (у манастве Кацярына; не пазней за 1615—1676) — дачка літоўскага падканцлера Паўла Стэфана Сапегі і Альжбеты Вэселен[d], якая была дачкой венгерскага двараніна[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дакладнай даты нараджэння пакуль не вызначана, але з улікам таго, што Альжбета памерла у 1615[3], Еўдакія нарадзілася не пазней за гэту дату[2]. З гэтага ж вынікае, што Еўдакія страціла маці неўзабаве пасля нараджэння.

Паходзіць з Коданьскай лініі Сапег. З 1639 года — манахіня Базыльянскага ордзена.

У 1645 годзе фундавала жаночы базыльянскі манастыр у гонар Святога Духа ў Мінску. Еўдакія ахвяравала манастыру 9 тысяч злотых, а таксама яшчэ 10 тысяч злотых на утрыманне пры манастыры бедных асірацелых дзяўчынак[4].

У 1650 годзе стала абатысай (ігуменняй) вышэй згаданага базыльянскага манастыра.

Пасля смерці пахавана ў кляштары.

Лёс парэшткаў[правіць | правіць зыходнік]

Падчас аднаўлення царквы Святога Духа кляштару базыльянаў пры адкрыцці падмуркаў рэстаўратары таварыства «Мінская спадчына» разбурылі цалкам захаваныя ў лёхах царквы пахавальныя крыпты. Сярод спецыялістаў існуе меркаванне, што сярод парэшткаў людзей, на якія наткнуліся рэстаўратары, могуць быць і парэшткі Кацярыны Сапегі. Вернікі Грэка-каталіцкай царквы дамагаюцца, каб парэшткі былі вернутыя на ранейшае месца ў адноўленыя крыпты[5].

Зноскі