Еўрапейская Паўднёвая абсерваторыя
Еўрапейская Паўднёвая абсерваторыя (англ.: European Southern Observatory, ESO) — міжурадавая еўрапейская навукова-тэхналагічная арганізацыя ў галіне наземнай астрафізікі. Удзел бяруць 13 краін.
|
Магутнасці [правіць]
Арганізацыя выкарыстоўвае абсерваторыю Ла-Сілья-Параналь, якая складаецца з некалькіх пляцовак у пустыні Атакама (Чылі).
Ла-Сілья [правіць]
На пляцоўцы на гары Ла-Сілья (вышыня гары 2400 м, 600 км на Пн ад Сант'яга-дэ-Чылі) змешчаны некалькі тэлескопаў з дыяметрамі люстраў 3,5 м.
Параналь [правіць]
На пляцоўцы на гары Параналь змешчаны «Вельмі вялікі масіў тэлескопаў» (Very Large Telescope Array, VLT) і суполены з ім інтэрферометр (VLT Interferometer, VLTI).
Супрацоўніцтва [правіць]
Арганізацыя ўдзельнічае ў працы кансорцыюму па будове Атакамскага вялікага міліметровага масіву (Atacama Large Millimeter Array, ALMA) на нагор’і Альтыплана.
Арганізацыя ўдзельнічае ў распрацоўцы звышвялікага аптычнага і інфрачырвонага тэлескопу E-ELT (дыяметр галоўнага люстра ад 30 да 60 метраў).
