Знамя (праект)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праграма касмічных эксперыментаў «Знамя» — серыя эксперыментаў з касмічнымі люстрамі, якія адлюстроўваюць сонечнае святло і асвятляюць зямную паверхню. Усяго было два эксперыменты — паспяховы «Знамя 2», няўдалы «Знамя 2,5» і планаваны «Знамя 3». Праект быў спынены Раскосмасам пасля няўдачы «Знамя 2,5». Мэтай праекту было вызначыць, ці магчыма выкарыстоўваць касмічныя люстры, каб асвятляць рускія гарады, дзе палову года цягнецца арктычная ноч.

«Знамя 2»[правіць | правіць зыходнік]

«Знамя 2» — сонечны ветразь 20-метровай шырыні. Быў запушчаны на борце «Прогресс М-15» з касмадрома Байканур 27 кастрычніка 1992 года. Пры наведванні станцыі «Мир» яе экіпаж усталяваў на борце «Прогресс М-15» агрэгат разгортвання адбівальніка. Пасля адстыкоўцы і манеўраў карабель «Прогресс» паспяхова разгарнуў адбівальнік 4 лютага 1993 года, побач са станцыяй «Мир». Адбівальнік стварыў яркую пляму 8 км у шырыню, якое прайшло з паўднёвай Францыі ў Заходнюю Расію з хуткасцю 8 км/с[1][2]. Пляма святла мела свяцільнасць, прыкладна эквівалентную поўнаму месяцу. Той раніцай аблокі пакрывалі большую частку Еўропы, але некалькі назіральнікаў паведамілі, што бачылі ўспышкі святла[3].

«Знамя 2,5»[правіць | правіць зыходнік]

Праект «Знамя 2,5» быў быў задуманы больш маштабным за папярэдні. Люстра павінна было ўспрымацца з зямлі як 5–10 поўных месяцаў па яскравасці. Таксама меркавалася, што яно будзе ўтвараць след каля 7 км у дыяметры, якім можна кіраваць. Сонечнае люстра — гэта злёгку ўвагнутая абалонка дыяметрам 25 м, выкананая з тонкай плёнкі з люстраной паверхняй, якую ўмацоўваюць па перыметры станцыі. Абалонка раскрываецца і ўтрымліваецца ў расчыненым становішчы цэнтрабежнымі сіламі. Аднак праект пацярпеў няўдачу. 4 лютага 1999 г. у пачатку раскрыцця абалонка зачапілася за антэну. Касмічны карабель «Прогресс М-40» быў зняты з арбіты і затоплены ў акіяне[4].

«Знамя 3»[правіць | правіць зыходнік]

Трэці праект, «Знамя 3», павінны быў мець люстры с дыяметрам 60–70 м, што ў два разы больш, чым было ў «Знамя 2,5». Але пасля правалу «Знамя 2,5» трэці праект так і не быў здзейснены[5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ZNAMYA THE SPACE MIRROR: https://www.spacelegalissues.com/space-law-znamya-the-space-mirror/ Архівавана 1 лютага 2021.
  2. How a Russian Space Mirror Briefly Lit Up the Night: https://www.smithsonianmag.com/smart-news/how-russian-space-mirror-briefly-lit-night-180957894/
  3. Tim Folger, «New moon — Russian satellite acts as a mirror to light remote areas» Discover, Jan, 1994 (web version Архівавана 20 верасня 2008., (accessed 2008 August 29)).
  4. Znamya - what went wrong?, BBC News 5 February 1999
  5. Znamya Space Mirror, space-frontier.org, 5 February 1999 (archived)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]