Казанскі вакзал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Казанскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Казанская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на Камсамольскай плошчы. Будынак вакзалу пабудаваны ў 18621864 гадах для Разанскай чыгункі, з 1894 таксама і для Казанскай чыгункі.Першы цягнік па маршруце Масква - Каломна адыйшоў ад Казанскага вакзалу 20 ліпеня 1862 года. Будаўніцтва сучаснага будынка Казанскага вакзалу пачалося ў 1913 і скончылася ў 1940. Будынак выраблены ў неарускім стылі А. В. Шчусевым з аўтарскім калектывам.

У 1950-х гг. быў дабудаваны зала прыгарадных зносін, які быў злучаны са станцыяй метро «Камсамольская». У 1987—1997 гадах будынак рэканструяваны: абноўлена аблічча, пашыраныя і перапланіраваны ўнутраныя памяшканні, збудаваныя стрэхі над перонамі, будынак абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. На сённяшні дзень вакзал з'яўляецца адным з буйнейшых вакзалаў Еўропы.

З Казанскага вакзала адпраўляюцца хуткія і пасажырскія цягнікі, а таксама прыгарадныя цягнікі (электрычкі) у двух накірунках - на Мурам (усходні накірунак) і на Разань (паўднёва-ўсходні накірунак). Разгалінаванне па накірунках - у горадзе Люберцы, на станцыі Люберцы I. З Казанскага вакзалу адпраўляюцца цягнікі, якія ідуць ў Разань, Ніжні Ноўгарад, Варонеж, Казань, Анапу, Самару, Пензу, Чалябінск, Уфу і інш. Таксама з вакзалу ідуць прыгарадныя электрычкі да станцый: Люберцы, Ягор'еўск, Шатура, Отдых (г. Жукоўскі), Раменскае, Васкрасенск, Каломна, Разань і інш.