Калу́га (Huso dauricus) — рыба роду бялуг сямейства асятровых.
Пашырана на Далёкім Усходзе, у басейне Амура. Адрозніваюцца 2 формы: паўпрахадная (на нераст заходзіць у Амур) і рачная (пастаянна жыве ў Амуры). Трапляецца таксама ў азёрах.
Даўжыня да 5,6 м (часцей 1,5—2,5 м), маса да 1000 кг (звычайна 50—100 кг). Рот вялікі, паўмесяцавы.
Ікра буйная, да 4 мм у дыяметры. Маляўкі кормяцца бентасам, дарослыя — рыбай.
Жыве да 55 гадоў. Колькасць падтрымліваецца штучным развядэеннем. Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.