Калыванскае возера
Калыванскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 337 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2 км |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 28 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 55,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 13010200311115100000479 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калыванскае возера (Калыванскае, Савушкіна) — праточнае прэснае возера на мяжы Перадалтайскай раўніны і падножжа паўночнага схілу Калыванскага хрыбта ў Змяінагорскім раёне Алтайскага края Расіі. Найбліжэйшы населены пункт — сяло Савушка.
Возера размяшчаецца на вышыні 336 м над узроўнем мора, плошча воднай паверхні — 4,2 км², даўжыня — 4 км, сярэдняя шырыня — 1 км, максімальная — 2,4 км, сярэдняя глыбіня — 3 м, найбольшая — 28 м, плошча вадазборнага басейна — 55,8 км².
Возера мае складаную форму, выцягнута ў напрамку поўдзень — поўнач. Агульная даўжыня берагавой лініі 11,5 км. З усходняга боку ўпадае Калыванка, з заходняга — ручай Паштовы, на поўначы выцякае рака Усць-Калыванка. Берагі спадзістыя, нізкія, месцамі зараслі хмызняком. Мудрагелістыя формы выветрывання берагавых скал. Дно глейкае, магутнасць глею да 1,5 м.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Geographic Names Server — 2018.