Калінкавіцкі скарб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калінкавіцкі скарб — скарб, знойдзены ў 1961 годзе ў г.Калінкавічы. Ухаваны ў 2-й палове 17-1-й палове 18 стагоддзя. У тканіне было загорнута больш за 2,5 тысяч манет, сярод якіх некалькі срэбраных паўтаракаў Рэчы Паспалітай і герцагства Прусіі 1620-х гадоў, медныя соліды Рэчы Паспалітай. Захавалася 2051 медная манета, у тым ліку 78 фальшывых (падробкі солідаў ВКЛ і Каралеўства Польскага). Адна з найбольшых знаходак Яна Казіміра Вазы. Захоўваецца ў Мазырскім краязнаўчым музеі, 513 манет перададзены ў музей мясцовай школы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]