Каралеўская бібліятэка Швецыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўская бібліятэка Швецыі
Kungliga biblioteket
Галоўны корпус бібліятэкі, архітэктар Густаў Даль
Галоўны корпус бібліятэкі, архітэктар Густаў Даль
Месцазнаходжанне

Стакгольм, Швецыя

Заснавана

1661

Філіялы

2

Збор
Памер збору

каля 20 млн адзінак захоўвання

Іншая інфармацыя
Дырэктар

Gunnar Sahlin

Вэб-сайт

http://www.kb.se/

Каралеўская бібліятэка Швецыі (шведск.: Kungliga biblioteket) — найбуйнейшая навуковая бібліятэка Швецыі, размешчаная ў горадзе Стакгольм е. Галоўная мэта бібліятэкі — збіраць усе публікацыі, якія выходзяць у Швецыі, а таксама замежныя публікацыі пра Швецыю і выданні шведскіх аўтараў у перакладзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка была заснавана ў 1661 годзе ў сувязі з рашэннем аб абавязковым экзэмпляры ўсіх шведскіх публікацый. Аднак спачатку гаворка ішла не аб захаванні культурнай спадчыны, а аб праявах цэнзуры.

З 1997 года бібліятэка архівуе важныя шведскія інтэрнэт-рэсурсы, з 2004 года гэты электронны архіў знаходзіцца ў вольным доступе праз Інтэрнэт.

1 студзеня 2009 года адбылося зліццё нацыянальнай бібліятэкі са Шведскім дзяржаўным архівам фота і аўдыёматэрыялаў.

Чытальная зала

Бібліятэка з'яўляецца членам кансорцыума 60 буйных навуковых бібліятэк Еўропы CERL (Consortium of European Research Libraries).

Іншымі задачамі бібліятэкі з'яўляюцца каардынацыя працы шведскіх бібліятэк і бібліятэчнай інфармацыйнай сістэмы LIBRIS (Library Information Systems).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пра будынак бібліятэкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Fredric Bedoire och Henrik O. Andersson (1977) [1973]. Stockholms byggnader: en bok om arkitektur och stadsbild i Stockholm (utgåva 3:e upplagan). Stockholm: Prisma. Libris 7406664. ISBN 91 518 1125 1
  • Olof Hultin, Ola Österling, Michael Perlmutter (2002) [1998]. Guide till Stockholms arkitektur (utgåva 2:a upplagan). Stockholm: Arkitektur Förlag. Libris 8465772. ISBN 91 86050-58-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]