Каралеўскі грыф
| Каралеўскі грыф | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Каралеўскі грыф |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Sarcoramphus papa |
||||||||||||||
| ' | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Каралеўскі грыф (Sarcoramphus papa) — найбольш стракатаафарбаваны від з сямейства амерыканскіх грыфаў (Cathartidae). Сустракаецца ў Паўднёвай Амерыцы і з'яўляецца адзіным відам ў родзе Sarcoramphus. Назва гэтага віду паходзіць ад таго, што ў паядынках з іншымі грыфамі за падалку ён, як правіла, аказваецца пераможцам.
[правіць] Постаць
Каралеўскія грыф пафарбаваны ў вельмі яркія, прыкметныя фарбы. Іх лысая галава на тыкаўцы, шыі і вакол вачэй чырвонага колеру, а наросты вакол дзюбы і задняя частка шыі — аранжавай-жоўтыя. У раёне шчок у яго кароткая шэра-белая пер'евая шчаціна, у той час як ніжняя частка шыі афарбаваная ў чорны колер. Пярэдні бок бела-шэры. Памеры каралеўскіх грыфаў могуць дасягаць 85 см, а вага даходзіць да 4,5 кг. Размах іх крылаў налічвае каля 2 м. Як і ўсе амерыканскія грыфы, каралеўскі грыф мае моцную дзюбу і ўчэпістыя лапы.