Карп

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карп
Cyprinus carpio.jpeg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Атрад:

Карпападобныя

Сямейства:

Карпавыя

Род:

Карпы

Від:

Сазан

Падвід:

Карп

Навуковая назва

Cyprinus carpio carpio
Linnaeus, 1758

ITIS   163345

Карп (Cyprinus carpio carpio) — рыба сямейства карпавых, культурная форма сазана.

Расселены ўсюды ў прэсных вадаёмах. Карпаводства ўзнікла ў Старажытным Кітаі. У Еўропе селекцыя вядзецца з часоў Старажытнага Рыма. Зыходная форма свойскага карпа — дунайскі карп. Сярод парод свойскага карпа адрозніваюцца лускаваты, люстраны, рамчаты, голы і інш.

Даўжыня да 1 м, маса да 16, зрэдку да 30 кг. Колер спіны звычайна чарнавата-зялёны, бакі жоўтыя з зеленаватым адлівам, бруха белаватае. Вочы залацістыя. Спінны плаўнік доўгі. Луска буйная, авальная. Рот з тоўстымі губамі.

Корміцца планктонам, бентасам, воднымі раслінамі.

Нераст вясной.

Карпы ў возеры (Іспанія)

Асноўны аб'ект сажалкавага і басейнавага рыбаводства.