Кацярына Адольфаўна Ізмайловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кацярына Ізмайловіч)
Кацярына Адольфаўна Ізмайловіч
Род дзейнасці рэвалюцыянерка, тэрарыстка
Дата нараджэння 1881
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1906(1906-01-27)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя

Кацяры́на Адо́льфаўна Ізмайло́віч (1881, Санкт-Пецярбург — 27 студзеня 1906, Севастопаль) — рэвалюцыянерка, член Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Здзейсніла няўдалы замах на адмірала Рыгора Чухніна[d]. Сястра Аляксандры Ізмайловіч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кацярына Ізмайловіч дваранка паводле паходжання, нарадзілася ў 1881 годзе ў сям’і афіцэра-артылерыста. Бацька, Адольф Вікенцьевіч Ізмайловіч (нар. у 1845) — генерал-лейтэнант расійскай арміі. Праз сваю старэйшую сястру Аляксандру звязалася з рэвалюцыйным рухам і ўступіла ў партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

У 1906 годзе паводле пастановы Баявой арганізацыі эсэраў здзейсніла замах на галоўнага камандзіра Чарнаморскага флоту адмірал Чухніна. 27 студзеня яна патрапіла ў палац Чухніна на прыём пад выглядам просьбіткі і стрэліла ў яго некалькі разоў з рэвальвера. Адмірал быў паранены ў плячо і жывот, але застаўся жывы. Сама Ізмайловіч была забітая ў час замаху.

«27-га студзеня, ў гор. Севастопалі, да віцэ-адмірала Чухніна прыйшла маладая жанчына, якая назвалася дачкой адмірала Чалеева. Яна была прынятая і скарысталася тым, што прысутны ад’ютант адышоў у бок, просьбітка дастала з кішэні пісталет „Браўнінга“ і зрабіла ў віцэ-адмірала Чухніна чатыры стрэлы, якія зрабілі яму цяжкія раненні. Жанчына, якая страляла, была забітая часавым»[1].

Інакш гісторыя выкладзена ва ўспамінах Дубініна, ардынарца адмірала Чухніна, у пераказе Міхаіла Ромася[d]:

… Кажа, хачу бачыць адмірала. Далажылі. Прыняў без затрымкі. Толькі гэтак за хвіліну-дзве-раптам: бах, бах, бах! Як мы заўсёды неадлучна былі пры адмірале, вось першы я і забег. Стаіць гэтая самая паненка адна, нехлямяжная, хударлявая і ўся белая-белая як снег, стаіць спакойна, не варухнецца, а рэвальвер на падлозе каля яе ног валяецца. «Гэта я страляла ў Чухніна, — кажа цвёрда: за расстрэл „Ачакава[d]“». Глядзім, адмірала тут няма, толькі з іншага пакоя выбегла жонка яго, крычыць, нібы ў вар’яцтве: «Бярыце яе мярзоту… хутчэй бярыце». Я, вядома, паклікаў свайго пастаяннага падручнага. І што б вы думалі? Глядзім, а наш адмірал-та вылазіць з-пад канапы. Тут ён ужо разам з жонкай закрычаў: «Бярыце хутчэй, бярыце яе». Ну, вось мы яе сцягнулі ў двор і там скончылі хутка … І што вы думаеце: вось ужо шмат гадоў мы каля яго неадлучныя. Хадзілі ў паход, часта генерал падвяргаўся вялікай небяспецы быць забітым, стаяў, магу сказаць, на вяршок ад смерці, бліжэй чым учора — і нічога. А тут нейкая плюгаўка, зусім нязначная… [2]

Зноскі

  1. Газета «Право», 1906, № 5
  2. Противоречивая история николаевского вице-адмирала Чухнина. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]