Горад Санкт-Пецярбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Санкт-Пецярбург)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад федэральнага значэння
Санкт-Пецярбург
Санкт-Петербург
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Spb collage.JPG

Каардынаты: 59°57′00″ пн. ш. 30°19′00.12″ у. д. / 59.95, 30.3167 (G) (O) (Я)59°57′00″ пн. ш. 30°19′00.12″ у. д. / 59.95, 30.3167 (G) (O) (Я)

Краіна
Вобласць
Унутранае дзяленне
18 раёнаў
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Петраград (1914—1924), Ленінград (1924—1991)
Плошча
605,8 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
4 581 854 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад

Санкт-Пецярбург (Расія)
Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург

Санкт-Пецярбург (Ленінградская вобласць)
Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург

Санкт-Пецярбург[1] (руск.: Санкт-Петербург) — горад федэральнага значэння і другі па велічыні горад у Расіі, цэнтр Паўночна-Заходняй федэральнай акругі Раcеі, месца знаходжання вышэйшых органаў улады Расіі[2] і адміністрацыйны цэнтр Ленінградскай вобласці. Ляжыць на рацэ Няве на ўсходнім узбярэжжы Фінскага заліва Балтыйскага мора.

Насельніцтва горада складае 5 мільёнаў жыхароў, разам з агламерацыяй — 6 мільёнаў. Горад з'яўляецца самастойным суб'ектам Расійскай Федэрацыі, яго плошча складае 1439 км².

Санкт-Пецярбург быў заснаваны царом Пятром I 27 мая 1703 года, і на працягу больш за дзвесце гадоў (1712—1728, 1732—1918) быў сталіцай Расійскай імперыі. Падчас Першае сусветнай вайны горад быў перайменаваны ў Петраград (руск.: Петроград), а ў часы савецкай улады — у Ленінград (руск.: Ленинград).

Сёння Санкт-Пецярбург з'яўляецца важным культурным цэнтрам і расійскім портам на Балтыйскім моры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная вайна і заснаванне гораду[правіць | правіць зыходнік]

Датай заснавання Санкт-Пецярбурга мяркуецца {{{4}}} [[27 мая 1703 года|(27 мая) 1703 года]] 16 мая. Гэтым днём датуецца заклад царом-рэфарматарам Петрапаўлаўскай крэпасці — першага будынка горада — у вусці ракі Нявы на Заячым востраве. Пётр I даў гораду імя, прысвечанае яго нябеснаму заступніку — Святому апосталу Пятру. Паводле легенды, у той дзень пасля літургіі цар явіўся з рыдлёўкай у руках для закладу горада, і калі ён схапіўся за яго, з вышыні спусціўся арол і пачаў круціцца над астравамі. Адышоўшы ў бок, Пётр I срубіў дзве тонкія бярозкі і, з'яднаўшы і верхавіны, паставіў у выкапаныя працоўнымі ямы. Гэтыя дзве бярозкі мусілі азначаць будучую браму крэпасці. Арол, які круціўся ў небе, спусціўся і сеў на «браму», пасля чаго, перавязаўшы яму ногі, цар пасадзіў яго на плячо, усцешаны шчаслівай прыметай[3]. Новая крэпасці сваёй зброяй мусіла перакрываць фарватары па двух найбольш буйных рукавах дэльты ракі — Няве і Вялікай Неўцы. У наступным, 1704, годзе для абароны марскіх рубяжоў Расіі на востраве Котлін была заснавана крэпасць Кранштат. Новаму гораду Пётр I надаваў вялікае стратэгічнае значэнне для забеспячэння марскога шляху з Расіі ў Заходнюю Еўропу. Тут, на стрэлцы Васільеўскага вострава, пад прыкрыццём Петрапаўлаўскай крэпасці, быў заснаваны першы гандлёвы порт Санкт-Пецярбурга.

Першыя гады існавання горада[правіць | правіць зыходнік]

Пасля закладу і пачатку будавання Петрапаўлаўскай крэпасці працягвалася ўзвядзенне і іншых абарончых аб'ектаў. У снежні 1706 года Пётр I выдаў загад на будаванне Кронверка з мэтай адгарадзіць Петрапаўлаўскую крэпасць ад артабстрэлу з супрацьлеглага берагу, а дзвюма гадамі раней было закладзена Адміралцейства.

У першыя дзесяць гадоў існавання галоўнай часткай гораду была Гарадская востраў (цяпер Петраградская востраў), тут знаходзіліся Гасцінны двор, Траецкая царква, мноства службовых збудаванняў, рамесныя слабоды і ваенныя часткі. Злучалася востраў з Петрапаўлаўскай крэпасцю праз пад'ёмны мост. Пазней пачаў забудоўвацца Адміралцейскі бок (левы бераг Нявы), дзе знаходзіліся такія важныя збудовы, як Зімні палац і Летні палац Пятра I з Летнім садам. З 1712 года горад быў абвешчаны сталіцай Расіі, а ў 1713 годзе ўсе асобы, прыналежныя да царскага двара, мусілі былі сяліцца ў Пецярбургу, сюды ж пераехаў і Сенат. У 1712 годзе Пётр I выдаў указ аб стварэнні Генеральнага плана Санкт-Пецярбурга, згодна якому цэнтрам гораду абіраецца Васільеўская востраў. Менавіта тут будуюцца партавыя збудаванні, маякі, а таксама будынак Дванаццаці калегіяў, Кунсткамера і іншыя будынкі (да таго моманту на востраве быў толькі знакаміты Меншыкаўскі палац). У 1725 годзе заснаваная Пецярбургская Акадэмія навук, дзе 2 студзеня 1728 года была выдадзена першая расійская газета — «Санкт-Петербургские ведомости» (першы рэдактар — Герхард Фрыдрых Мілер).[4]

Пецярбург у сярэдзіне і другой палове XVIII стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку пажараў і разводдзяў многія будынкі пятроўскага Пецярбурга да сярэдзіны XVIII стагоддзя апынуліся ў лядашчым стане ці былі знішчаныя. Так, улетку 1736 і 1737 гадоў у Пецярбургу адбыліся два пажары (выгарэла ўся драўляная Марская слабада і значная частка Адміралцейскага вострава). У 1737 годзе ўказам імператрыцы Ганны Іванаўны ствараецца Камісія аб Санкт-Пецярбургскім будаванні (якую ўзначальваў Пётр Ерапкін), якая працавала над генеральным планам гораду.[5] Па гэтым плане зацвярджалася ідэя трохпромневага развіцця Пецярбурга ад Адміралцейства, які мусіў стаць кампазіцыйным цэнтрам, а ролю галоўнай магістралі аддавалася Неўскаму праспекту. У 1762 годзе на змену гэтай камісіі прыйшла Камісія аб каменным будаўніцтве Санкт-Пецярбурга і Масквы, якая рэгулявала забудову малых узбярэжных малых рэк і каналаў, фарміраванне архітэктурных ансамбляў цэнтральных плошчаў. 29 ліпеня 1731 года адкрыўся Кадэцкі корпус, а ў 1759 — Паскі корпус. Ствараўся цэлы шэраг вучэльняў — Горнае вучылішча і гэтак далей. Санкт-Пецярбург становіцца адным з найбуйнейшых навуковых цэнтраў у Расіі. Развіваецца і культурнае жыццё ў Паўночнай сталіцы Расіі. 30 жніўня 1756 года выдаецца ўказ аб стварэнні першага ў краіне дзяржаўнага тэатра, 4 лістапада 1764 года лічыцца датай заснавання Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Напрыканцы XVIII стагоддзя насельніцтва горада перавысіла 200 тысяч чалавек, у горадзе дзейнічалі больш за 60 праваслаўных цэркваў і 15 цэркваў іншых канфесій. На 1780 год налічвалася 1200 вуліц і завулкаў, 3,3 тысячы хатаў, уся цэнтральная частка гораду ўжо цалкам брукаваная і пакрытая папярочнымі дошкамі.[4]

Санкт-Пецярбург у XIX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

" Люблю цябе, Пятра тварэнне,Шаблон:BrЛюблю твой строгі, стройны від,Шаблон:BrНявы дзяржаўнае цячэнне, Берагавы яе граніт,Шаблон:BrУзор тваіх чыгунных кратаў,Шаблон:BrНачэй задумлівых тваіхШаблон:BrПразрысты змрок, бліск цемнаваты.Шаблон:BrКалі ў пакоі сярод кнігШаблон:BrПішу, чытаю без лямпады,Шаблон:BrГляджу на сонныя грамадыШаблон:BrПустынных вуліц, як блішчыцьШаблон:BrАдміралцейскі ў высях шпіц… "

Да гэтага часу ўжо адбываецца бурнае развіццё прамысловасці — ужо да сярэдзіны 1830-х гадоў у Санкт-Пецярбургу дзейнічае каля 300 фабрык і заводаў. Адкрываюцца новыя водныя сістэмы — Марыінская і Ціхвінская, у 1828 годзе — Паўночна-Дзвінскі канал. Істотнай падзеяй становіцца адкрыццё першай чыгункі ў 1836 годзе паміж Пецярбургам і Царскім Сялом. Пецярбуржцы апрабавалі новы водны транспартны сродак: параход. Працягваецца развіццё Пецярбурга як палітычнага і навуковага цэнтра дзяржавы. У 1802 годзе заснаваныя міністэрствы і Дзяржаўны савет, узведзены будынак Сенату і Сінода, абноўленая Акадэмія навук1803 годзе быў прыняты новы статут), створаны Педагагічны інстытут, утвораныя некалькі гімназіяў і дазволеныя вольныя тыпаграфіі.[3] Адкрываецца Пулкаўская абсерваторыя, у 1845 годзе — Расійскае геаграфічнае таварыства. 18 жніўня 1851 года з Пецярбурга ў Маскву адправіўся першы цягнік, хутка зносіны паміж дзвюма гарадамі стане рэгулярным. Ужо ў 1850-х пабудаваныя Маскоўскі (Мікалаеўскі), Варшаўскі, Балтыйскі, а ў 1870 годзе — Фінляндскі вакзалы. Развіваецца і судаходства. У 1885 годзе скончылася збудаванне Марскога канала і Марскога порту.

Горад трох рэвалюцыяў. Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Крэйсер «Аўрора», які з'яўляецца сімвалам Кастрычніцкай рэвалюцыі

XX стагоддзе ўчыніла для Пецярбурга як шмат цяжкіх выпрабаванняў, так і грандыёзныя здзяйсненні. Па выніках перапісу 1897 года насельніцтва горада складала 1265 тыс. жыхароў, а на пачатак Першай сусветнай вайны перавысіла 2 мільёны (3-е месца ў Еўропе пасля Лондану і Парыжу). 29 верасня 1907 года пачаў курсаваць Санкт-Пецярбургскі трамвай.

Першым выпрабаваннем стала расійская рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, пачаткам якой лічыцца Крывавая нядзеля, а вынікамі якой стала стварэнне першага ў гісторыі Расіі парламенту. Пачаўшаяся Першая сусветная вайна моцна паўплывала на лёс Санкт-Пецярбурга. Ужо ў жніўня 1914 года на хвалі антынямецкіх настрояў горад пераназваны ў Петраград, а да 1917 года пачаліся праблемы з аснадай — звычайнай з'явай становяцца чэргі. Хваляванні 2327 лютага 1917 года ў горадзе зробяцца адной з галоўных прычын Лютаўскай рэвалюцыі. У гонар загінуўшых працоўных на Марсавым полі ў 1956 годзе быў запалены Вечны агонь.[6] Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, падчас Грамадзянскай вайны з-за блізкасці антырэвалюцыйных армій урад Леніна з'яжджае ў Маскву. Петраград часова пазбаўлены статусу сталіцы (5 сакавіка 1918 года), які пераходзіць да Масквы. Увесну 1919 года, пры падтрымцы англійскага флоту, пачаўся першы наступ арміі Мікалая Юдзеніча з Эстляндыі на Петраград, а пасля паразы, ужо ў кастрычніку, другі, які таксама будзе спынены. 22 студзеня 1920 года Юдзенич абвясціў пра роспуск Паўночна-Заходняй арміі. 26 студзеня 1924 года, пасля смерці Уладзіміра Леніна Петраград рашэннем ЦК УКП(б) пераназываецца ў Ленінград.

Савецкі Петраград-Ленінград[правіць | правіць зыходнік]

Пасля катастрафічных падзей 19171919 гадоў насельніцтва горада скарачаецца, да 1920 года яно складае толькі 722 000 чалавек[7], але дзякуючы НеПу жыццё ў горадзе паступова паляпшаецца. Працягваецца актыўная жытловая забудова. Так у 1924 годзе ствараецца праект цэнтру Нарваўскага раёна, паводле якога мусілі быць створаныя дзве плошчы — Стачак, дзе была ўзведзеная трыумфальная арка ў гонар перамогі над Напалеонам і плошчу, якую яшчэ мелася стварыць (цяпер Кіраўская плошча). Па ўсім горадзе ствараюцца Палацы культуры — да сярэдзіны 1930 гадоў яны маюцца ўжо ва ўсіх прамысловых раёнах.[8]

Гераізм і стойкасць ленінградцаў выявіліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Амаль 900 дзён ва ўмовах поўнай блякады гораду жыхары не толькі выжылі, але і дапамаглі фронту. Так у выніку сустрэчнага наступу Ленінградскага і Волхаўскага франтоў 18 студзеня 1943 года блякаднае кальцо было прарвана, але толькі 27 студзеня 1944 года блякада гораду была цалкам знятая.

Пачынаючы з 1947 года ў Ленінградзе развіваюцца як аднаўляльныя, гэтак і інтэнсіўныя будаўнічыя працы. 7 кастрычніка 1955 года ў метро быў запушчаны першы абкатачны электрапоезд, а ўжо 5 лістапада быў падпісана акт аб здачы ў эксплуатацыю першай чаргі ленінградскага метрапалітэну. У 1990 годзе гістарычны цэнтр горада ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Постсавецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе па выніках рэферэндуму 54% ленінградцаў выказаліся за вяртанне спрадвечнай назвы горада Санкт-Пецярбург. 6 верасня 1991 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР яна была адноўлена,[9] 21 красавіка 1992 года ўнесеная ў Канстытуцыю РФ.[10] 26 чэрвеня 1991 быў абраны першы і апошні мер Санкт-Пецярбурга, 13 сакавіка 1996 года выканаўчая ўлада была перададзена Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга, якая ствараецца губернатарам Санкт-Пецярбурга, пасада мера была скасавана. Істотнай падзеяй для Пецярбурга сталі Гульні добрай волі 1994 года, якія праходзілі ў складаны для горада час. У 19912007 гадах было ўсталявана шмат помнікаў, сярод якіх — Фёдару Дастаеўскаму, маршалу Георгію Жукаву, Сяргею Ясеніну і іншыя. Адрэстаўраваныя і адноўленыя — Канстанцінаўскі палац, храм Спасу-на-Крыві і шмат якія іншыя. Упершыню 25 мая 1991 года, пасля вялікага перапынку, царкоўная служба адбылася ў Казанскім саборы. У 2001 годзе пачынаецца будаўніцтва Кальцавой дарогі вакол Пецярбурга, 15 снежня 2004 адкрываецца Вялікі Абухаўскі мост, вядомы як «Вантавы мост». Працягваецца развіццё метрапалітэну: у 1998 годзе ўведзены ў эксплуатацыю ўчастак Правабярэжнай лініі ад станцыі «Чкалаўская» да станцыі «Старае Сяло», у 2005-м адкрытая станцыя «Каменданцкі праспект» і іншыя. У 2000 годзе быў пабудаваны Лядовы палац, у якім прайшоў чэмпіянат свету па хакеі 2000 года. У 2008 годзе пецярбургскі футбольны клуб «Зеніт» выйграў прэстыжны Кубак УЕФА і Суперкубак УЕФА.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Званне Горад-герой (8 мая 1965 года) з уручэннем медалі «Залатая зорка» — «за выбітныя заслугі перад Айчынай, мужнасць і гераізм, праяўленыя працоўнымі Ленінграда ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў цяжкіх умовах працяглай варожай блякады, і ў азнаменаванне 20-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Ордэн Леніна (26 студзеня 1945 года) — «за мужнасць і адвагу ва ўмовах блякады і барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў».
  • Ордэн Леніна (21 чэрвеня 1957 года) — «у азнаменаванне 250-годдзя Ленінграда».
  • Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (21 лістапада 1967 года) — «у азнаменаванне 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».
  • Ордэн Чырвонага Сцяга РСФСР (5 снежня 1919 года) — «за гераізм і самадданасць петроградского петраградскага пралетарыята, за абарону Петраграда ў Грамадзянскую вайну».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Санкт-Пецярбург — адзін з найважнейшых эканамічных цэнтраў Расійскай Федэрацыі. Эканоміка гораду базуецца ў асноўным на прамысловасці і турызме. Па выніках 2004 года горад заняў чацвертае месца ў Расіі (пасля Масквы, Цюменскай і Маскоўскай вобласці) па аб'ёму сукупнага рэгіянальнага прадукту (СРП). У 2007 годзе гэты паказчык склаў 1 109,3 млрд руб. (38 млрд долараў), ці 3,92 % ад агульнарасійскага СУП.[11] У 2011 годзе, па прагнозах, СРП складзе 2 трыльёны 413 мільярдаў 6 мільёнаў рублёў.[12] У 2006 годзе ў Санкт-Пецярбургу адбыўся саміт «Вялікай васьмёркі». Саміт праходзіў у Канстанцінаўскім палацы ў Стрэльне з 15 па 17 ліпеня 2006 года. З 1997 года ў Санкт-Пецярбургу праводзіцца штогадовы эканамічны самі Расіі і краін СНД — Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум — найважнейшае міжнароднае эканамічнае і палітычнае мерапрыемства ва Усходняй Еўропе, якое атрымала неафіцыйную назву «Расійскі Давос».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка і архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пётр I задумваў горад паводле еўрапейскага ўзору: з прамымі перпендыкулярнымі вуліцамі, шырокімі «прашпектамі». Такая планіроўка бачна на прыкладзе Васільеўскага вострава і «трызубцы» АдміралцействаНеўскі праспект, Гарохавая вуліца, Вазнясенскі праспект. Самы шырокі мост - Сіні.

Храмы і манастыры[правіць | правіць зыходнік]

Вуліцы, праспекты, плошчы[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначныя вакзалы[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы ў Санкт-Пецярбургу. Гісторыя. Асобы[правіць | правіць зыходнік]

Пецярбург стаў важным цэнтрам беларускай культуры яшчэ ў XIX ст. У 1844-46 гг. Ян Баршчэўскі піша тут знакаміты твор Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. У 1893 годзе тут Антон Неманцэвіч. Паводле расійскага перапісу 1897 г. у Пецярбургу пражывала 66,5 тыс. беларусаў. У пачатку XX ст. яны сталі другой па колькасці іншаэтнічнай супольнасцю ў горадзе. У 1906-12 гг. тут вучылася выбітны альголаг Вольга Дзмітрыеўна Акімава. У 1906-16 гг. працавала Загляне сонца і ў наша аконца, у 1914 г. — Акцыйная суполка друкарскай штукі, у 1914 годзе выйшаў нумар часопіса «Раніца». У 1918 дзейнічала Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства. У 1930-37 вучыўся беларускі мастак Яўген Аляксеевіч Зайцаў. У 1926-36 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва. У 1938-39 рэктарам Ленінградскага ўніверсітэта быў беларускі вучоны Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў. У 1938 у Ленінградзе нарадзіўся беларускі геахімік Валянцін Лукашоў. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны беларусы ўдзельнічалі ў абароне Ленінграда, сярод іх — Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў. У 1973-75 гг. у горадзе над Нявой працуе беларускі мастак Аляксандр Анатольевіч Ісачоў. Дзейнічае Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Санкт-Пецярбург у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.151.
  2. Конституционный Cуд Российской Федерации (руск.) 
  3. 3,0 3,1 Авсеенко В. Н. История города С.-Петербурга в лицах и картинках. 1703—1903 — СПб: Сотис, 1993. — С. 20.
  4. 4,0 4,1 А. В. Даринский, В. И. Старцев, Д. Н. Мурин, Т. Г. Браже, А. Г. Бітво Санкт-Петербург 1703—1719 / Под ред. А. В. Даринского — СПб.: Фирма «ГЛАГОЛ», 2000. — С. 68—69. — 464 с.
  5. История Санкт-Петербурга (руск.) 
  6. Галина Дрегуляс Февральская революция — opeterburge.ru.
  7. А. Ю. Чистяков Население (обзорная статья) — Электронная энциклопедия Санкт-Петербурга.
  8. Анна Тирле Архитектура и благоустройство: массовое строительство. Эра ДК и ЦПКиО. Часть II — opeterburge.ru.
  9. Указ Президиума ВС РСФСР от 06.09.91 № 1643-I О возвращении городу Ленинграду его исторического названия Санкт-Петербург
  10. Закон РФ от 21 апреля 1992 г. N 2708-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Советской Федеративной Социалистической Республики»
  11. Валовой региональный продукт по субъектам Российской Федерации в 1998—2007 гадах в текущих ценах (данные Госкомстата РФ) — gks.ru.
  12. Маша Могилевская Гастарбайтеры поднимут Петербург — fontanka.ru, 1 ліпеня 2008.


герб Адміністрацыйны падзел Расіі сцяг

Рэспублікі: Адыгея | Алтай | Башкартастан | Бурація | Дагестан | Інгушэція | Кабардзіна-Балкарыя | Калмыкія | Карачаева-Чаркесія | Карэлія | Комі | Марый Эл | Мардовія | Паўночная Асеція | Татарстан | Тува | Удмуртыя | Хакасія | Чачня | Чувашыя | Якуція

Края: Алтайскі | Забайкальскі | Камчацкі | Краснадарскі | Краснаярскі | Пермскі | Прыморскі | Стаўрапольскі | Хабараўскі

Вобласці: Амурская | Арлоўская | Архангельская | Арэнбургская | Астраханская | Белгародская | Бранская | Валгаградская | Валагодская | Варонежская | Іванаўская | Іркуцкая | Калінінградская | Калужская | Кемераўская | Кіраўская | Кастрамская | Курганская | Курская | Ленінградская | Ліпецкая | Магаданская | Маскоўская | Мурманская | Ніжагародская | Наўгародская | Новасібірская | Омская | Пензенская | Пскоўская | Растоўская | Разанская | Самарская | Саратаўская | Сахалінская | Свярдлоўская | Смаленская | Тамбоўская | Томская | Тульская | Уладзімірская | Ульянаўская | Цвярская | Цюменская | Чалябінская | Яраслаўская

Гарады федэральнага значэння: Масква | Санкт-Пецярбург

Аўтаномная вобласць: Яўрэйская

Аўтаномныя акругі: Ненецкая | Ханты-Мансійская — Югра | Чукоцкая | Ямала-Ненецкая