Квадратура Сеціва, арганізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Квадратура Сеціва
LQDN
Тып арганізацыі:

некамерцыйная арганізацыя

Кіраўнікі

Джэрэмі Зымерман, Філіп Эйграйн

Заснаванне

2008, Францыя

www.laquadrature.net

Закон, свабода, прыватнасць

Квадратура Сеціва (Квадрат Сеціва па-французку) — гэта эдвокасі група, якая прасоўвае лічбавыя правы і свабоды грамадзян.[1] Яна абараняе ў заканатворчай дзейнасці Францыі і Еўропы павагу да базавых прынцыпаў Інтэрнэта, найбольш значнае сярод іх гэта кругазварот ведаў. Квадратура Сеціва ў публічнай палітыцы палемізуе па тэмы, напрыклад, свабоды слова, рэформы капірайта, рэгулявання тэлекамунікацыйнай і сеціўнай прыватнасці.

Гэта група была заснавана ў 2008 годзе актывістамі і прыхільнікамі свабонага праграмнага забеспячэння.[2] Яна стала агульнавядомай падчас змагання супраць закона HADOPI у Францыі, вельмі супярэчлівага праекту, які абазначаў градуяванне адказнасці за паводзіны ў сеціве.[3] Акцыі супраць інтэрнэт цэнзуры і за сеціўны нейтралітэт узначаліла Квадратура Сеціва, працуючы таксама ў такіх тэмах як закон LOPPSI, Тэлекамунікацыйны Пакет, альбо ACTA. У 2012 годзе спікер Квадратуры і заснавальнік Джэрэмі Зымерман (Jérémie Zimmermann) атрымаў узнагароду Pioneer за яго дзейнасць супраць ACTA.[4]

Дзейнасць Квадратуры падтрымліваецца іншымі эдвокасі групамі, уключаючы Фронт Электронных Межаў і Фонд Свабодных Праграм.[5] Джэрэмі Зымерман часта запрашаецца на тэлевезійныя праграмы і інтэрвью для паведамлення калектыўнай пазіцыі супраць закона HADOPI і Тэлекамунікацыйнага Пакета.[6]

Філіп Эйграйн (Philippe Aigrain) аўтар двух кніг па публічнай інфармацыі, сузаснавальнік гэтага калектыву.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва базуецца на квадтратуры круга, невырашанай матэматычнай праблеме.

Згодна пазіцыі групы: «немагчыма эффектыўна кантраляваць паток інфармацыі ў лічбавую эпоху законамі і тэхналогіямі без парушэння грамадзянскіх свабод і пагрозы эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю».[7] Гэты калектыў праводзіць аналогію з квадратам у сеціве як праблеме, што магла б забраць вечнасць у людзей для спазнання немагчымасці яе вырашэння.[8].

Глядзець таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.