Францыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| France
Францыя |
||
| герб | сцяг | |
|---|---|---|
|
дэвіз: "Liberté, Égalité, Fraternité"/"Свабода, роўнасць, братэрства" |
||
| геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
| дата ўтварэння | ||
| дзяржаўная мова: | Французская | |
| сталіца: | Парыж | |
| прадстаўнік дзяржавы: | ||
| кіраўнік дзяржавы: | ||
| плошча: | 674,843 км² | |
| насельніцтва: | 63.587.700 | |
| шчыльнасць насельніцтва: | 112 жых./км² | |
| грашовая адзінка: | Еўра | |
| часавы пояс: | +1 | |
| гімн: | "La Marseillaise" | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
| дамен у Інтэрнеце: | .fr | |
| міжнародны тэлефонны код: | +49 | |
| карта | ||
ФРАНЦЫЯ, Французская Рэспубліка — краіна ў Заходняй Еўропе, мяжуе з Германіяй, Бельгіяй, Люксембургам, Італіяй, Швейцарыяй, Манакам, Іспаніяй і Андорай. Мае выхад да Міжземнага мора і Атлантычнага акіяна. Францыя ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз, НАТА, Вялікую Васьмёрку.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Францыі
[правіць] Прырода
[правіць] Рэльеф мясцовасці
У Францыі прадстаўлены тры розных тыпу рэльефу – высокія горы, старажытныя плато і раўніны. Асаблівасці будовы паверхні краіны такія, што наяўнасць некалькіх узнятых тэрыторый не з'яўляецца перашкодай для сувязяў паміж раўнінамі. Пірэнеі, Альпы і Юра – горы альпійскай сістэмы. Цэнтральны масіў, Армарыканскі масіў, Вагезы і Ардэны – разбураныя астаткі старажытных герцынскіх гор. Парыжскі басейн (Паўночна-Французская нізіна), Гаронская нізіна (Аквітанскі басейн) і грабен Роны і Соны – раўніны з малымі амплітудамі вышынь.
[правіць] Клімат
Над тэрыторыяй Францыі адбываецца бесперапыннае барацьба паміж масамі акіянічнага паветра з захаду, кантынентальнага – з усходу і міжземнаморскага – з поўдню. Клімат любой часткі краіны залежыць ад перавагі той або іншай тэндэнцыі, хоць адбіваецца таксама ўплыў вышыні і мясцовых умоў.
Акіянічны ўплыў выяўляецца ва ўсталяванні цёплага вільготнага надвор'я. Заходнія паветраныя масы, праходзячы над цёплымі водамі Паўночна-Атлантычнага цячэння (працяг Гальфстрыму), насычаюцца вільгаццю. Над акіянам гэтае паветра ўлетку астуджаецца, а ўзімку награваецца. У выніку пры распаўсюджванні заходніх паветраных мас рэдка назіраюцца экстрэмальныя тэмпературы. Напрыклад, у Брэсце сярэдняя тэмпература студзеня 7°С, ліпеня – 17°С. Тут вільготна, за год налічаецца 185 дзён з ападкамі, а агульная сума ападкаў дасягае 840 мм. Бoльшая частка ападкаў выпадае ў выглядзе зацяжнога дробнага дажджу. Неба звычайна зацягнута аблокамі, але снегапады і маразы бываюць рэдка.
Кантынентальны ўплыў суправаджаецца сухім надвор'ем з больш рэзкімі тэмпературнымі кантрастамі. Паветраныя масы, якія паступаюць з усходу з шырокіх унутраных частак Еўразіі, прыносяць мала вільгаці. Пры гэтым узімку ўсталёўваецца халоднае надвор'е, а ўлетку – гарачае. Напрыклад, у Страсбурзе сярэдняя тэмпература студзеня –1°С, і ўзімку перыяд з тэмпературамі ніжэй 0°С звычайна складае 80 дзён, уключаючы не менш 20 дзён са снегам. Аднак лета ў Страсбурзе гарачае і часта душнае, характэрныя моцныя дажджы.
Міжземнаморскі ўплыў распаўсюджваецца на прыморскую зону шырынёй 160 км на поўдні Францыі. Зімы тут мяккія і вільготныя, хоць бoльшая частка ападкаў выпадае ў выглядзе непрацяглых ліўняў, а ў прамежках паміж імі стаіць яснае надвор'е. Лета гарачае і сухое. Напрыклад, у Марселі сярэдняя тэмпература студзеня 7°С, а ліпеня 22°С, хоць днём тэмпература часам павышаецца да 38°С. Сярэдняя гадавая сума ападкаў складае 580 мм, за год налічаецца 95 дзён з ападкамі. Містраль, халодны вецер, які часам дзьме з поўначы, асабліва ўзімку, прыносіць незвычайна халоднае надвор'е на міжземнаморскае ўзбярэжжа Францыі.
Месцамі клімат істотна змяняецца з вышынёй – у такіх горных раёнах, як Вагезы, Юра, Цэнтральны масіў, Пірэнеі і Альпы. У цэлым з вышынёй тэмпература паніжаецца, а колькасць ападкаў павялічваецца. У гарах нават у разгар лета днём бываюць нізкія тэмпературы і моцныя снегапады. Бoльшая частка снега ўвесну і ўлетку растае, але на вялікіх вышынях снег захоўваецца, там развітыя ледавікі. Манблан пакрыты снегам круглы год.
[правіць] Унутраныя воды
У Францыі чатыры вялікіх ракі – Сена, Луара, Гарона і Рона, сярод іх найбольшай даўжынёй (1000 км) адрозніваецца Луара. Буйныя марскія парты Гаўр, Нант, Бардо і Марсель размешчаныя ў вусцях гэтых рэк. Сена дрэнуе Парыжскі басейн і ўпадае ў Атлантычны акіян паблізу Гаўра. Яна адрозніваецца раўнамерным размеркаваннем сцёку на працягу года, што спрыяе суднаходству, і злучаная каналамі з іншымі рэкамі. Луара бярэ пачатак у Цэнтральным Французскім масіве, перасякае паўднёвую частку Парыжскага басейна і ўпадае ў Атлантычны акіян каля Нанта. Узровень вады ў гэтай рацэ моцна вагаецца, таму часта бываюць паводкі. Гэта характэрна і для Гаронны, якая пачынаецца ў Пірэнеях, перасякае Гароннскую нізіну і ўпадае ў Атлантычны акіян каля Бардо. Рона бярэ пачатак у Швейцарыі і, выцякаючы з Жэнеўскага возера, трапляе на тэрыторыю Францыі. Яна злучаецца з Соной паблізу Ліёна і ўпадае ў Міжземнае мора каля Марселя. Рона адрозніваецца хуткай плынню і валодае вялікім гідраэнергетычным патэнцыялам. На гэтай рацэ збудаваны шэраг гідраэлектрастанцый.
Сістэма каналаў злучае паміж сабой асноўныя рэкі краіны, уключаючы раку Рэйн, па якой збольшага праходзіць усходняя мяжа краіны і якая з'яўляецца адным з найважных унутраных шляхоў зносін ў Еўропе. Рэкі і каналы маюць вялікае значэнне для эканомікі Францыі.
[правіць] Расліннасць
У Францыі захаваліся толькі рэшткі велічных лясоў, якія некалі пакрывалі раўніны і нізкія горы. Бoльшая частка раўнін разараная, а ўчасткі лесу прымеркаваныя да бяднейшых глеб. Аднак раўнінныя раёны Францыі зусім не пазбаўленыя дрэў: уздоўж дарог і каналаў звычайна цягнуцца лесапасадкі. Яны асабліва тыповыя для краявідаў Нармандыі і Брэтані.
У гарах блізу снеговой лініі распаўсюджаныя аголеныя скальныя субстраты з імхамі і лішайнікаў. Далей уніз па схілах, але ўсё жа вышэй верхняй мяжы лясы альпійскія лугі выкарыстоўваюцца для пашы авечак і буйной рагатай жывёлы. Ніжэй верхняй мяжы лесу больш высокі пояс прадстаўлены хвойнымі лясамі з хвоі, лістоўніцы, піхты і елкі, ля самай межы іх рост тармозіцца і пераважае крывалессе, але з паніжэннем вышыні дрэвы становяцца вышэй і зграбней. Хвойныя лясы змяняюцца шырокалісцевымі з дуба, бука і каштана.
Найбольш своеасаблівая расліннасць міжземнаморскага ўзбярэжжа, дзе могуць існаваць толькі расліны, здольныя пераносіць працяглую летнюю засуху. Замест лясоў тут растуць ізаляваныя невысокія дрэвы і хмызнякі, паміж якімі сустракаюцца выхады карэнных парод. Самыя характэрныя дрэвы – масліна, коркавы дуб і алеппская хвоя.
[правіць] Жывёльны свет
Жывёльны свет Францыі моцна збеднены ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека. Тым не менш тут дзікая фауна захавалася лепш, чым у суседніх краінах. Сустракаюцца сярэднееўрапейскія, міжземнаморскія і альпійскія віды жывёл, асабліва шмат іх у запаведніках і нацыянальных парках. Напрыклад, у Заходне-Пірэнейскім парку жывуць бурыя мядзведзі і сарны, у Нацыянальным парку Вануаз у Савоі – горныя казлы.
З драпежных жывёл на тэрыторыі Францыі распаўсюджаныя лісіца, барсук, выдра, а на поўдні – генета. З грызуноў характэрныя вавёркі, пацукі і мышы. У паўднёвых раёнах шмат кажаноў. Месцамі захаваліся зайцы, а з капытных у асобных буйных лясных масівах сустракаюцца высакародны алень, казуля, дзік і бабёр. На в.Корсіка ў гарах водзяцца муфлоны, або дзікія бараны (ад якіх, верагодна, утварыліся хатнія авечкі).
Вельмі багаты і разнастайны свет птушак. У гарах Францыі захаваліся буйныя птушыныя драпежнікі. Выключным багаццем вадаплаўных і іншых птушак адрозніваецца раён Камарг у дэльце Роны.
Рыбныя рэсурсы Францыі моцна збяднелыя. Бoльшую частка ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскім заліве вядзецца здабыча сардзін, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэветак і малюскаў.
[правіць] Палітыка
Сістэма палітычных устаноў сучаснай Францыі вызначана Канстытуцыяй V Рэспублікі, прынятай 4 кастрычніка 1958. Некаторыя асобныя пункты Канстытуцыі пазней пераглядаліся.
[правіць] Канстытуцыйны савет
Канстытуцыйны савет Французскай Рэспублікі складаецца з дзевяці членаў. Яго функцыя - сачыць за правільным правядзеннем выбараў і за адпаведнасцю Канстытуцыі арганічных законаў, а таксама падканстытуцыйных законаў.
[правіць] Прэзідэнт Французскай Рэспублікі
Кіраўнік дзяржавы абіраецца на пяць гадоў шляхам прамога ўсеагульнага галасавання (пяцігадовы тэрмін прэзідэнцкага мандату быў вызначаны рэферэндумам 27 верасня 2000).
На сёння (2008) пятым прэзідэнтам Францыі з'яўляецца Нікаля Сарказі.
Адпаведна Артыкулу 8 Канстытуцыі, прэзідэнт прызначае прэм'ер-міністра і, па прапанове апошняга, членаў урада.
Адпаведна Артыкулу 16 Канстытуцыі, прэзідэнт кіруе Нарадай міністраў, ратыфікуе законы, а таксама выконвае абавязкі галоўнага кіраўніка арміі. Прэзідэнт мае права распусціць Нацыянальны сход Французскай рэспублікі і, у выпадку сур'ёзнага палітычнага крызісу, узяць надзвычайныя паўнамоцтвы.
[правіць] Прэм'ер-міністр і ўрад
Пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра ўрад вызначае і праводзіць палітыку французскай нацыі.
Урад адказвае за сваю дзейнасць перад Парламентам (артыкул 20 Канстытуцыі).
Прэм'ер-міністр ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю ўрада і забяспечвае выкананне законаў (артыкул 21 Канстытуцыі). 6 траўня 2002 года прэм'ер-міністрам Францыі быў прызначаны Жан-П'ер Рафарэн.
[правіць] Парламент
Парламент Французскай Рэспублікі мае дзвюхпалатную структуру і складаецца з Сенату і Нацыянальнага сходу. Акрамя кантролю над урадам, абедзве палаты распрацоўваюць і галасуюць за тыя ці іншыя законы. У выпадку нязгоды палат адна з адной канчатковае рашэнне выносіць Нацыянальны сход.
- Сенат
Сенатары абіраюцца на ўскосных усеагульных выбарах на 6 гадоў (раней Сенат абіраўся на 9-гадовы тэрмін). Кожныя тры гады Сенат напалову абнаўляецца.
- Нацыянальны сход
Нацыянальны сход складаецца з дэпутатаў, якія абіраюцца на прамых усеагульных выбарах на 5 гадоў па мажарытарнай сістэме.
[правіць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У Францыі існуе 5 узроўняў адміністрацыйнага падзелу: рэгіёны, дэпартаменты, акругі, кантоны і камуны.
Францыя падзяляецца на 26 рэгіёнаў (фр.: régions), з якіх 22 знаходзяцца ў Еўропе (21 - кантынентальная Францыя, і 1 - востраў Корсіка) і 4 з'яўляюцца заморскімі тэрыторыямі. Французскія рэгіёны падзяляюцца на 100 дэпартаментаў.
[правіць] Вонкавыя спасылкі