Ковельская чыгунка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ковельская чыгунка
Гады працы: 18731953
Краіна: Расійская імперыя, СССР

Ковельская чыгунка — адна з чыгунак, што існавалі у СССР да 1953 года[1].

Будаванне чыгункі было пачата ў 1870-я гады. У 1873 годзе была пабудавана лінія Здалбунаў — Роўна — Ковель, 1874 годзе Здалбунаў — Радывыліў — Чырвонае, Львоўская вобласць. У 1877 годзе было скончана будаўніцтва лініі Варшава — Люблін — Ковель. У 1885 годзе пабудавана лінія Лунінец — Сарны — Роўна. У 1902 годзе пабудавана лінія Осткі — Сарны — Ковель, гэта лінія перасекла па станцыі Сарны лінію Роўна — Лунінец[1].

У 1926—1928 гг лінія Ківерцы — Луцк была падоўжана да Стаянава[1].

У 1953 годзе Міністэрства шляхоў зносін правяло ўзбуйненне чыгунак. Ковельская чыгунка, што складаецца з Ковельскага, Сарненскага і Здолбунаўскага аддзяленняў, увайшла ў склад Львоўскай чыгункі.

Зноскі

  1. а б в Большая Советская Энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 21. Кинестезия — Коллизия. 1953. 628 стр., илл.; 52 л. илл. и карт.