Колюшкападобныя
| Колюшкападобныя | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: |
Колюшкападобныя |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Gasterosteiformes |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Колюшкападобныя (Gasterosteiformes) — атрад касцістых рыб.
Атрад аб'ядноўвае 9 сямействаў (іголкавыя, колюшкавыя і інш.), каля 55 родаў, больш за 200 відаў.
Вядомы з эацэну. Пашыраны пераважна ў тропіках, у прыбярэжных марскіх водах, некаторыя віды — у прэснай вадзе. На Беларусі 2 роды, 2 віды: колюшка трохіголкавая (Gasterosteus aculeatus) і колюшка дзевяцііголкавая (Pungitius pungitius).
Даўжыня ад 3 см да 1,8 м, маса ад некалькіх грамаў да 3,4 кг. Спінных плаўнікоў 1 — 2, першы ў выглядзе асобных калючак. Брушныя плаўнікі з 1 — 7 прамянёў, у некаторых адсутнічаюць. Луска ктэноідная, у многіх колюшкападобных цела ўкрыта касцявымі пласцінкамі. Рыла звычайна трубкападобнае. Некаторыя віды ў перыяд размнажэння робяць гнёзды.
Планкгафагі, але могуць знішчаць ікру і лічынак іншых рыб.