КрАЗ-6446

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КрАЗ-6446
Вытворца Крамянчугскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Крамянчуг Сцяг Украіны
Гады выпуску 1994–н.ч.
Колавая формула 6х6
Габарыты
Даўжыня, мм 8100 мм
Шырыня, мм 2720/2500 мм
Вышыня, мм 2985-3110 мм
Колавая база, мм 4600+1400 мм
Храналогія
КрАЗ-260В
Фотагалерэя на Wikimedia Commons КрАЗ-6446 на Вікісховішчы

КрАЗ-6446 — паўнапрывадны седлавы цягач з колавай формулай 6х6, які вырабляецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

КрАЗ-6446 прызначаны для буксіравання спецыяльных прычэпаў па дарогах усіх катэгорый і бездаражу. Мае капотнае кампанаванне.

Рухавік — ЯМЗ-238Д / ЯМЗ-238ДЕ2 — дызельны, васьміцыліндравы, V-падобны, з турбанаддзіманнем. Таксама магчымая ўстаноўка рухавікоў Cummins або Deutz. Каробка перадачЯМЗ-2381 — механічная, васьміступеньчатая. Раздаткавая каробка — механічная двухступеньчатая з міжвосевым блакаваным дыферэнцыялам. Вядучыя масты — цэнтральныя, двухступеньчатыя, аднахуткасныя, з міжколавымі блакіруемымі дыференцыяламі. Сярэдні мост прахаднога тыпу.

Пярэдняя і задняя падвескі — залежныя, на дзвюх уздоўжных паўэліптычных рысорах, пярэдняя з двума гідраўлічнымі амартызатарамі, задняя — балансірнага тыпу. Тармазная сістэма — пнеўматычнага тыпу. Рабочыя тормазы — колавыя тармазныя механізмы барабаннага тыпу, з унутранымі калодкамі; стаянкавыя тормазы — трансмісійны тормаз барабаннага тыпу на выходным вале раздаткавай скрынкі; прывад механічны.

Гл. Таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • КрАЗ-5233 — бартавы аўтамабіль / шасі з колавай формулай 4х4.
  • КрАЗ-6322 — бартавы аўтамабіль / шасі з колавай формулай 6х6.
  • КрАЗ-65034 — самазвал.
  • КрАЗ-64372 — лесавоз.