Краіназнаўства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Краіназнаўствагеаграфічная дысцыпліна, якая займаецца комплексным вывучэннем краін, сістэматызуе і абагульняе разнастайныя дадзеныя аб іх прыродзе, насельніцтве, гаспадарцы, культуры і сацыяльнай арганізацыі.

Асобны раздзел краіназнаўства, які гістарычна сфармаваўся ў Еўропе як адасобленая навуковая дысцыпліна - усходазнаўства.

Па прадмеце краіназнаўства збольшага перасякаецца з рэгіёназнаўствам (вывучэнне фактараў развіцця тэрытарыяльных супольнасцяў, геапалітычных, геаграфічных, эканамічных, сацыякультурных, канфесійных і інш. рэгіянальных груповак, краін і іх рэгіёнаў), аднак не з'яўляецца тоесным яму, бл выкарыстоўвае іншыя метады, што, у прыватнасці, адлюстроўваецца ў адрозненнях класіфікацыйных структур, якія выбудоўваюцца ў рамках краіна-і рэгіёназнаўства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.442-443