Пункт расы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кропка расы)
Магчымае ўтрыманне вадзяной пары ў паветры ў залежнасці ад тэмпературы

Пункт расы́, кропка расы — тэмпература, ніжэй за якую павінна ахаладзіцца паветра (газ), каб наяўная ў ім пара пры дадзенай канцэнтрацыі і нязменным ціску дасягнула насычэння. З’яўляецца неабходнай умовай выпадзення расы і адным з асноўных паказнікаў вільготнасці паветра.

Пункт расы вызначаецца паводле псіхраметрычных табліц на падставе тэмпературы сухога і вільготнага тэрмометраў або кандэнсацыйным гігрометрам.

Пры адноснай вільготнасці ніжэйшай за 100 %, тэмпература пункта расы знаходзіцца ніжэй за фактычную тэмпературу паветра; пры адноснай вільготнасці ў 100 % — супадае з ёй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]