Тэрмометр
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тэрмометр — прылада для вымярэння тэмпературы прынцып дзеяння тэрмометраў грунтуецца на фізічных з'явах, залежных ад уздзеяння тэмпературы.
Асноўныя віды тэрмометраў:
- газавыя
- манаметрычныя
- вадкасныя
- тэрмометры супраціўлення
- біметалічныя
- кварцавыя
і інш.
Змест |
Газавы тэрмометр [правіць]
У газавых тэрмометрах выкарыстоўваецца азот, вадарод, гелій. Дзеянне заснавана на законе Гей-Люсака. Вымяраюць тэмпературу ад 3 да 2300 К[1].
Вадкасны тэрмометр [правіць]
У вадкасных тэрмометрах выкарыстоўваюцца ртуць, спірт, пентан, талуол. Дзеянне заснавана на лінейнай залежнасці ў пэўных межах аб'ёму вадкасці ад тэмпературы. Вымяраюць тэмпературу ад 70 да 1500 К[1].
Манаметрычны тэрмометр [правіць]
Дзеянне заснавана на ўласцівасці вадкасці, газу, пары змяняць ціск ў замкнёным аб'ёме пры змяненні тэмпературы. Вымяраюць тэмпературу ад 200 да 8000 К[1].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 161. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Літаратура [правіць]
- Габец П. С. Тэрмометр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 161. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі [правіць]
- Шаревская Д. И. Термометр // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Астров Д. Н. Газовый термометр // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрмометр
| Гэта пачатак артыкула пра прылады ці прыстасаванні. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |