Круцігалоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Круцігалоўка
22804 Draaihals (3318438707).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Jynx torquilla (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

  Гнездавы арэал

  Міграцыі

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   178150
NCBI   189526
EOL   917141
Jinxtorquilla.jpg
Jynx torquilla

Круцігалоўка, Круцігалоўка звычайная (Jynx torquilla) — дробная птушка з доўгай рухомай шыяй, якая адносіцца да сямейства Дзятлавых, род Круцігалоўкі, аднак па вонкавым выглядзе і паводзінах больш падобная да вераб'іных птушак. З дзятлавымі круцігалоўку радніць перш за ўсё характэрная будова ног — два пальцы звернутыя назад і два наперад, і доўгі клейкі язык, а таксама хвалепадобны характар ​​палёту.

Пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы і на поўдні Азіі. Асноўны корм — мурашкі і іх кукалкі, а таксама іншыя дробныя насякомыя. Свае гнёзды не выдзёўбвае, але займае кінутыя дуплы іншых дзятлаў альбо выганяе з іх вераб'іных птушак.