Кулік-паручайнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кулік-паручайнік
Tringa stagnatilis.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tringa stagnatilis (Bechstein, 1803)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   176633
NCBI   322584
EOL   1049451

Кулік-паручайнік, ці Паручайнік (Tringa stagnatilis) — від птушак рода Уліты сямейства Бакасавыя.

Паручайнік адрозніваецца тонкаю, доўгаю і прамою дзюбаю, а таксама вельмі доўгімі жаўтаватым лапкамі. Мае два віды апярэння ў залежнасці ад часу года. Больш яркае апярэнне мае карычнева-шэрае адценне і засыпана чорнымі плямамі. З меньш яркім апярэннем, паручайнік на верхнім баку шэры, на ніжнім — белы, а галава і шыя — белавата-шэрыя. Даўжыня цела да 23 см, вага 55-85 г.

Паручайнік гняздуецца ў арэале паміж Усходняй Еўропай і Сярэдняй Азіяй, аддаючы перавагу вільготным нізінным лугам і стэпавым і тайговым балотам. Для зімоўкі робіць пералёт у Афрыку або Паўднёвую Азію, асабліва ў Індыю.

Гэты від харчуецца насякомымі і дробнымі воднымі беспазваночнымі, праводзячы дзюбаю мелкаводдзе і глей.