Курайскі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курайскі хрыбет
руск. Курайский хребет
Паўночны фас Курайскага хрыбта
Паўночны фас Курайскага хрыбта
Краіна
РэгіёнРэспубліка Алтай
Горная сістэмаАлтайскія горы 
Даўжыня140 км
Найвышэйшая вяршыняВярхоўе Арталыка 
Вышыня3446 м 
Курайскі хрыбет (Расія)
Курайскі хрыбет
Курайскі хрыбет (Рэспубліка Алтай)
Курайскі хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кура́йскі хрыбет — горны хрыбет на Усходнім Алтаі, Кош-Агацкі раён, Рэспубліка Алтай, водападзел рэк Башкаус і Чуя. Працягласць хрыбта каля 140 км, максімальная вышыня — 3446 м, вяршыня Вярхоўе Арталыка. На поўдні хрыбет мяжуе з Чуйскім і Курайскім стэпам. На ўсходзе прымыкае да хрыбта Чыхачова, з захаду аддзелены ад Айгулацкага хрыбта далінай ракі Чыбітка. Складзены метамарфічнымі пародамі. На паўднёвым схіле выходзяць кантынентальныя друзлыя асадкі палеагену і неагену. Паўночны схіл ніжэй гольцавай зоны пакрыты субальпійскімі лугамі і лісцевымі лясамі, паўднёвы — стэпавай расліннасцю.