Куторы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Куторы
Neomys anomalus.jpg
Малая кутора
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neomys Kaup, 1829

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   633467
NCBI   52813

Куторы (Neomys) — род млекакормячых сямейства землярыйкавых.

Род уключае 2 віды: кутора звычайная, або вадзяная, і кутора малая. Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць каля вадаёмаў, добра плаваюць і ныраюць. На Беларусі — абодва віды, кутора малая больш рэдкая, трапляецца пераважна на поўдні.

Даўжыня цела да 10 см, хваста да 8 см, маса да 20 г. Поўсць чорная або бурая, на брушку белая або шараватая, кароткая, аксаміцістая. Пыска падоўжаная з вібрысамі. На задніх лапах плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў.

Кормяцца насякомымі, чарвямі, жабамі, ікрой, маляўкамі рыб. Гнёзды ў норах або на купінах у траве. Нараджаюць да 14 дзіцянят.

Літаратура [правіць]

  • Самусенка Э. Куторы // БелЭн у 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.