Ківорый сабора Святога Пятра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бронзавы ківорый працы Берніні ў саборы Св. Пятра.

Ківорый сабора Святога Пятра — велічэзны бронзавы балдахін галоўнага прастола базілікі Св. Пятра ў Рыме, размешчаны над магілай апостала Пятра.

Ківорый сабора Святога Пятра быў адліты ў XVII стагоддзі пры Папе Урбане VIII архітэктарам Берніні з бронзавых разетак, якія ўпрыгожвалі некалі кесоны Пантэона. Ён складаецца з чатырох вітых калон, якія падтрымліваюць вельмі мудрагелісты верх, увянчаны чатырма выгнутымі рэбрамі, якія сыходзіцца пад яблыкам крыжа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Touring Club Italiano, L'Italia. Roma, (guide rosse), Milano 2004

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]