Кірункі свету

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Kompass de O.svg

Кірункі свету, стораны гарызонта — чатыры галоўныя пункты гарызонта: поўнач, поўдзень, усход і захад.

Напрамкі поўнач і поўдзень вызначаюцца палюсамі Зямлі, а захад ды ўсход — вярчэннем планеты вакол сваей восі. З старадаўніх часоў чалавек вызначаў прыкладны паўднёвы напрамак па стану сонца ў зеніце, усходні — па месцы ўсходу, а заходні — па месцы заходу сонца.

Кірункі свету часта абазначаюцца літарамі: Пн (N), Пд (S), У (O або E), З (W). Часам кірункамі свету называюць таксама адпаведныя чвэрці гарызонта (паўночную, паўднёвую, усходнюю і заходнюю). На сучасных геаграфічных картах паўночны бок заўсёды знаходзіцца зверху, у гэтым выпадку поўдзень знаходзіцца знізу, захад — злева, усход — справа.

Прынцып чатырох бакоў быў важнай вяхой у пазнанні чалавекам навакольнага свету. Пры арыентаванні чалавека ў прасторы таксама выкарыстоўваецца прынцып чатырох бакоў: «уперадзе», «ззаду», «злева», «справа». У гэтым выпадку напрамкі не фіксаваны і абіраюца адносна самаго чалавека. Прынцып чатырохкратнасці адлюстраваны ў фальклоры, звычаях, рэлігійных абрадах шматлікіх народаў, у тым ліку і славянскіх:

  • «пайсці на ўсе чатыры бакі»;
  • Трыпольскія чатырохдольныя ахвярнікі былі дакладна арыентаваны сваімі чатырма крыжавінамі па бакам свету, нават калі гэты напрамак не супадаў арыентоўкай сцен дому і г.д.

Традыцыйная афарбоўка паўднёвага канца магнітнай стрэлкі компасу чырвоным, а паўночнага — чорным колерам з'яўляецця водгаласам даўніх часоў. У асірыйскім календары поўнач быў названы Чорнай краінай, поўдзень — Чырвонай, усход — Зялёнай, а захад — Белай. Адпаведна гэтаму былі пафарбавыны гарадскія вароты ў старажытным Кітаі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]