Лецкаўшчына (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лецкаўшчына — археалагічны помнік — селішча на паўднёва-заходняй ускраіне в. Лецкаўшчына (Мінскі раён), на захадзе і поўдні ад яе на левым беразе р. Пціч, асобнымі месцамі ў яе лукавінах на правым беразе.

Культурны пласт у месцах шурфовак 0,25—0,4 м, у абрывах берага да 0,5—0,6 м. Плошча 1,6 га. Адкрылі ў 1991 г. Ю. А. Заяц і У. М. Мілюцін. Раскопкі не праводзіліся. Знойдзены фрагменты глінянага посуду другой паловы X — пачатку XIII стст. і XVIXVIII стст. У 1894 г. на тэрыторыі селішча селянін знайшоў манетны скарб, які складаўся з 502 дырхемаў 816 і 911 гадоў, а таксама з 60 манет, прыналежнасць якіх не была вызначана па прычыне дрэннага іх стану.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]