Лоўчыцкія
Багатырэвічы-Лоўчыцкія — татарскі княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім. У XVI—XVII стагоддзях Лоўчыцы пад Наваградкам — маярат (асноўнае ўладанне) роду (адсюль прозвішча). Родапачынальнік — князь Мартуза Багатырэвіч, каралеўскі перакладчык, пасол у Арду ў 1509 годзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Думін С. Лоўчыцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 218. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.