Людміла Антонаўна Пашкевіч
Людміла Антонаўна Пашкевіч | |
---|---|
Бацька | Антон Яўгенавіч Брыкальскі[d] |
Род дзейнасці | урач, хірург, анколаг, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | рак костак[d] і дабраякасная пухліна[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Людміла Антонаўна Пашкевіч — беларуская вучоная ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001)[1]. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1968 годзе працавала ўрачом-артапедам артапедычнага аддзялення 21-й дзіцячай паліклінікі ў Мінску. У 1974—1975 гадах урач-артапед 19-й гарадской паліклінікі ў Мінску[1].
У 1975—1977 гадах клінічны ардынатар Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1977—1993 гадах малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік патагісталагічнай лабараторыі ізатопнай з віварыем Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР[1].
З 1993 года працавала кіраўніком аддзялення клінічнай марфалогіі Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з лістапада 1996 года — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі»[1].
Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
- кандыдацкая дысертацыя — «Клініка-рэнтгеналагічныя і марфалагічныя супастаўленні першасных злаякасных пухлін костак і суставаў» (Мінск, 1984 г.);
- доктарская дысертацыя — «Клініка-рэнтгенамарфалагічная характарыстыка і дыферэнцыяльная дыягностыка пухлін пазваночніка і плоскіх костак (лапатка, рэбры, грудзіна)» (Мінск, 1996 г.).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя», медаль Францыска Скарыны[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Пашкевич Людмила Антоновна Архівавана 2 кастрычніка 2022. (руск.)