З пляцоўкі Вікіпедыя.
Лістаблошкі, таксама Медзяніцы, Псіліды (Psyllidae) — сямейства дробных насякомых атраду раўнакрылых.
Ад 1 да 6 мм у даўжыню. Цела жоўтае, зеленаватае, чырв.-бурае. Ротавыя органы сысучыя. 2 пары крылаў. Заднія ногі скакальныя Кормяцца сокамі раслін. Сілкуюцца сокамі раслін, вялікую частку якіх не засвойваюць і вылучаюць разам з цукрамі. Экскрэменты лістаблошак утвараюць т.зв. «медзяную расу» (адсюль другая назва). Шкодзяць культурным раслінам.
Размнажэнне палавое, зрэдку партэнагенетычнае. Развіццё з няпоўным ператварэннем, у лічынак 5 узростаў.
Распаўсюджанне [правіць]
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Налічваецца каля 1500 відаў, 71 род; у Еўропе каля 200 відаў. Ва Усходняй Еўропе каля 160 відаў, найбольш трапляюцца медзяніцы яблыневая і грушавая, лістаблошкі капусная і маркоўная і інш. Жывуць калоніямі. Многія віды — шкоднікі раслін, галаўтваральнікі, пераносчыкі вірусных хвароб раслін.
Класіфікацыя [правіць]
Acizziinae — Anomoneurinae — Arytaininae — Diaphorininae — Paurocephalinae — Psyllinae — Rhinocolinae — Spondyliaspidinae.
Зноскі
- Дзерункоў А. Лістаблошкі // БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.287.