Магдалена Эрыксан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Магдалена Эрыксан
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 8 верасня 1993(1993-09-08)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,72 м
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2011 Хамарбю 19 (0)
2012 Юргордэн 19 (1)
2013—2017 Лінчэпінг 77 (5)
2017—2023 Чэлсі[d] 45 (6)
2023—0000 Баварыя Мюнхен[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магдалена Эрыксан (шведск.: Magdalena Eriksson; нар. 8 верасня 1993, Стакгольм) — шведская футбалістка, абаронца футбольнага клуба «Чэлсі» і зборнай Швецыі. Здольная выступаць на пазіцыі левай і цэнтральнай абаронцы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванка клуба «Энскедэ», бацькі параіў перайсці ў клуб «Хамарбю». Дэбютавала ў 17-гадовым узросце ў чэмпіянаце Швецыі матчам супраць «Умеа». У лістападзе 2011 года перайшла ў стан праціўнікаў «Хамарбю» — «Юргардэна». За 19 гульняў забіла адзін гол ў 2012 годзе, пасля чаго перайшла ў «Лінчэпінг». Правяла там пяць гадоў, пасля чаго перайшла ў англійскі «Чэлсі».

Кар’ера ў зборнай[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе Магдалена выйграла чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат не старэйшыя за 19 гадоў. У лістапад 2013 года запрошана на вучэбныя зборы трэнерам зборнай Швецыі Піа Сундхагэ ў Басён. Першы матч правяла 8 лютага 2014 года ў Ам’ене супраць зборнай Францыі (параза 3:0), а ў адным з наступных матчаў атрымала траўму калена, сутыкнуўшыся з варатаром зборнай Швецыі, і выбыла на тры месяцы. У складзе зборнай Швецыі — сярэбраная медалістка Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіёнка Швецыі: 2016 (Лінчэпінг)
  • Уладальніца Кубка Швецыі: 2013/2014, 2014/2015 (Лінчэпінг)
  • Фіналістка Кубка Швецыі: 2015/2016 (Лінчэпінг)
  • Фіналістка Суперкубка Швецыі: 2015, 2016 (Лінчэпінг)

Зноскі