Маркель Бергара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Маркель Бергара
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Маркель Бергара Лараньяга
Нарадзіўся 5 мая 1986(1986-05-05)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Іспанія Рэал Сасьедад
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2007 Іспанія Рэал Сасьедад B 55 (0)
2005—2006   Іспанія Эйбар 25 (0)
2006—2007   Іспанія Весіндарыа 18 (0)
2007—2018 Іспанія Рэал Сасьедад 195 (3)
2017—2018   Іспанія Хетафэ 18 (4)
2018—2020 Іспанія Хетафэ 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Іспанія Іспанія (да 16) 3 (0)
2002—2003 Іспанія Іспанія (да 17) 16 (0)
2004—2005 Іспанія Іспанія (да 19) 16 (0)
2005 Іспанія Іспанія (да 20) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Маркель Бергара Лараньяга (баскск.: Markel Bergara Larrañaga; нар. 5 мая 1986, Эльгойбар, Краіна Баскаў, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), апорны паўабаронца. Вядомы па выступах за клуб «Рэал Сасьедад».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Маркель з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Рэал Сасьедад». Сваю прафесійную кар’еру пачаў у арэндах у клубах пачаргова «Эйбар» і «Весіндарыа», якія абодва сканчвалі сезон у зоне вылету з Сегунды.

4 верасня 2007 года Бергара дэбютаваў у складзе «Рэал Сасьедад» у гасцявым матчы на кубак Іспаніі супраць каманды «Лас-Пальмас», у якім басконскія футбалісты атрымалі паражэнне з лікам 0:1.

У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Хетафэ». У чэрвені 2018 года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.

У студзені 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Зноскі

  1. Markel Bergara // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]