Марскія лілеі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марскія лілеі
Ptilometra australis
Ptilometra australis
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Падцарства:

Эўметазоі

Раздзел:

Білатэральныя

Падраздзел:

Другаснаротыя

Тып:

Ігласкурыя

Клас:

Марскія лілеі

Навуковая назва

Crinoidea (Miller, 1821)

ITIS   158541
NCBI   35069

Марскія лілеі, членістыя (Crinoidea) — клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых.

Вядомы з пачатку мезазою (каля 200 млн. гадоў назад). Падзяляюцца на 4 атрады, каля 700 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, трапляюцца да глыбіні 10 км.

Цела чашкападобнае, уверх уздымаецца венчык перыстых, разгалінаваных прамянёў — «рук» (да 200) даўжынёю да 35 см. Маюць вапняковы шкілет з пласцінак рознай формы і памераў. У сцябліністых марскіх лілей уніз ад чашачкі адыходзіць сцябло даўжынёю да 1 м, якое прымацоўваецца да грунту. У бессцябліністых — шматлікія рухомыя адросгкі, з іх дапамогай некаторыя формы здольныя плаваць і поўзаць па дне. Кормяцца планктонам, дэтрытам. Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.

Літаратура [правіць]

  • Марскія лілеі // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.