Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 55°46′30.18″ пн. ш. 37°50′34.5″ у. д. / 55.77505° пн. ш. 37.842917° у. д. (G) (O) (Я)

МКАД на карце Масквы

Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД) — аўтамабільная траса ў Маскве, кальцавая аўтамабільная дарога, якая праходзіла першапачаткова цалкам па адміністрацыйнай мяжы горада (у 2013 годзе — пераважна па мяжы, выключаючы «пратуберанцы», а таксама паўднёва-заходнюю частку горада). Часткова (ад Абрамцава да Яраслаўскай шашы) пралягае ў нацыянальным парку «Ласіны востраў».

Першапачаткова кальцавая дарога вакол Масквы была пабудавана ў 1940-х гадах, у 1950—1960-х гадах дарога была рэканструявана, а ў 1990-х гадах — рэканструявана паўторна. У 2011 годзе маскоўскія ўлады заявілі пра падрыхтоўку чарговай поўнай рэканструкцыі МКАД[1]. Плануецца перарабіць транспартныя развязкі, пабудаваць дублёры МКАД (у тым ліку на месцы наземных ліній электраперадачы), узвесці побач з кальцавой дарогай транспартна-перасадачныя вузлы[1].

МКАД на ўсім працягу не мае аднаўзроўневых скрыжаванняў з іншымі транспартнымі шляхамі, рух ажыццяўляецца па пяці палосам у кожным кірунку. Прапускная здольнасць (па стане на 2011 год) — 9 тыс. аўтамабіляў у гадзіну, дазволеная хуткасць руху — 100 км/г[2][3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Московские власти готовятся к полной реконструкции МКАД. // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 5 красавіка 2011.
  2. Евгений Шипилов. МКАД попал под разгрузку. // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 6 красавіка 2011.
  3. Пункт 3 Распараджэнні Мэра Масквы ад 29 кастрычніка 1999 г. N 1218-РМ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

спасылка на KML  Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД) Google Maps  KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)

Шаблон:Кольцы Масквы