Маскоўскі драматычны тэатр імя М. М. Ярмолавай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маскоўскі драматычны тэатр імя М. М. Ярмолавай
Заснаваны 1925
Месцазнаходжанне
Дырэктар Алег Меньшыкаў
Сайт ermolova.theatre.ru (руск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі драматычны тэатр імя Марыі Мікалаеўны Ярмолавай (Тэатр-цэнтр імя Ярмолавай) — драматычны тэатр у Маскве, створаны ў 1925 годзе як перасоўны. З 1946 года размяшчаецца ў будынку былога пасажу Постнікава. Рэпертуар прадстаўлены як пастаноўкамі па творах сусветнай класікі, так і спектаклямі эксперыментальных жанраў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У 1830 годзе быў пабудаваны адзін з найбуйнейшых у той час асабнякоў на Цвярской вуліцы — Постнікаўскі пасаж. У 1897 годзе двухпавярховы будынак з мезанінам перабудавалі: першы паверх адвялі пад гандлёвы пасаж, а другі — пад гасцініцу. З 1931 па 1938 год у будынку размяшчаўся Дзяржаўны тэатр імя Усевалада Меерхольда. У 1946 годзе памяшканні заняў тэатр імя Ярмолавай.