Messerschmitt AG

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Месершміт)
Перайсці да: рух, знайсці

Messerschmitt AG (да 1938 Bayerische Flugzeuge Werke (бел.: Баварскія самалётныя заводы) — колішняя германская авіяцыйная кампанія.

Кампанія была створана ў 1926. Спачатку складалася з канструктарскага бюро (начальнік — Вальтэр Рэтэль) і майстэрняў, і размяшчалася ў Аўгсбургу. Кампанія збанкрутавала ў 1931, і яе завод быў куплены кампаніяй Messerschmitt Flugzeugbau GmbH з Бамберга, але нанова ўтворанае таварыства, з цэнтральным офісам у Аўгсбургу, захоўвала ранейшую назву да 1938, калі яно атрымала назву Messerschmitt. Галоўным канструктарам і дырэктарам быў В. Месершміт.

Азначэнні некаторых прадуктаў кампаніі існавалі, у сувязі са зменай назвы, у двух варыянтах, Bf і Me.

З пашырэннем вытворчасці, і з пазнейшым уваходжаннем у структуру кампаніі вытворчых структур Аўстрыі (гл. Аншлюс), з'явіліся філіялы ў Рэгенсбургу-Пруфунгу, Рэгенсбургу-Обертраўблінгу, Лейпцыгу-Мокаў (належаў кампаніі Erla), Дэліцш і Вінер-Нойштаце (належаў кампаніі WNF).

Пад канец Другой сусветнай вайны вытворчыя магутнасці кампаніі былі разбураны, і кампанія спыніла сваё існаванне з канцом Нацысцкай Германіі (1945). Гл.таксама: Messerschmitt-Bölkow-Blohm.

Адзіная авіяцыйная кампанія часоў Другой сусветнай вайны, якая серыйна выпускала рэактыўныя знішчальнікі і шматмэтавыя самалёты (у параўнанні з дробнымі серыямі Heinkel і іншых).

Вядомыя прадукты: самалёты Bf 108, Bf 109/Me 109, Bf 110/Me 110, Me 410, рэактыўныя самалёты Me 163, Me 262.