Модуль:Праверка перасылак для імя/Дакументацыя
Гэта старонка дакументацыі для Модуль:Праверка перасылак для імя
Гэты модуль змяшчае функцыі для праверкі наяўнасці старонак з пэўнай назвай. Пры адсутнасці патрэбных старонак модуль выстаўляе катэгорыі для адсочвання.
У цяперашні час модуль апрацоўвае радкі, якія складаюцца з трох слоў (інтэрпрэтуюцца як імя, імя па бацьку і прозвішча). У другім слове (імя па бацьку) правяраецца, ці сканчваецца яно на "іч" або на "на". Калі гэтыя ўмовы не выкананы, модуль не дадасць ніякіх адсочаючых катэгорый.
Калі ж назва старонкі задавальняе ўмовам, то правяраецца наяўнасць старонак віду «Імя Прозвішча», «І. Іпб. Прозвішча» і «І. Прозвішча». Скарачэнне бярэцца па першай літары, акрамя спалучэння "Дз" у пачатку, для якога бяруцца дзве літары. Пры адсутнасці кожнага віду старонак дадаюцца адсочваючы катэгорыі:
- «Імя Прозвішча» → Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
- «І. Іпб. Прозвішча» → Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
- «І.Прозвішча» → Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Модуль змяшчае функцыі:
- nameLinks.getAbbr(name) — для прыведзенага імя вяртае яго скарачэнне з кропкай на канцы.
- nameLinks.getNames(fullname) — разбівае радок на словы.
- nameLinks.formRefs(names) — для набору "імя, імя па бацьку, прозвішча" фарміруе табліцу, у якой запісаны старонкі, наяўнасць якіх трэба праверыць, разам з катэгорыямі, якія варта дадаць пры адсутнасці дапаведных старонак.
- nameLinks.getCats(links) — па табліцы старонак і катэгорый правярае наяўнасць старонак і вяртае адпаведныя катэгорыі.
- nameLinks.Process(fullname) — асноўная функцыя, якая выклікае астатнія і па імі чалавека вяртае адсочваючыя катэгорыі.
- nameLinks.ProcessSeveralNames(namesRow) — асноўная функцыя, якая выклікае астатнія і па радку з імёнамі чалавека (праз коску) вяртае адсочваючыя катэгорыі (дадаюцца, калі хоць адно з імён не мае адпаведных перасылак).
Выкарыстанне:
- {{#invoke:Праверка перасылак для імя|Process|назва для праверкі}}
- {{#invoke:Праверка перасылак для імя|ProcessSeveralNames|назвы для праверкі}}
У прыватнасці:
- {{#invoke:Праверка перасылак для імя|Process|{{PAGENAME}}}}
- {{#invoke:Праверка перасылак для імя|ProcessSeveralNames|{{PAGENAME}}, {{#invoke:wd|label}}, {{#invoke:wd|aliases}}}}
Рэкамендуецца выкарыстоўваць модуль праз спецыяльныя шаблоны, напрыклад {{Асоба/Агульныя праверкі}}.