Музей акупацый (Талін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Музей акупацый, Талін)
Музей акупацый
Заснаваны 1 ліпеня 2003
Адкрыты 1 ліпеня 2003
Месцазнаходжанне вуліца Таампеа, 8,
Талін, Эстонія
Адрас Ang. Toompea Street e Karli Boulevard
Дырэктар Хейкі Ахонен
Адкрыты аў.-нд. 11:00 - 18:00 ; пн. – зачынены;
Білет 2 EUR
vabamu.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музе́й акупа́цый (эст.: Okupatsioonide muuseum) — музей у Таліне (Эстонія), які знаходзіцца на рагу вуліцы Таампэа і бульвара Каарлі. Экспазіцыі музея прысвечаныя гісторыі Эстоніі ў 1940—1991 гадах, калі краіна была паслядоўна акупаваная СССР, нацысцкай Германіяй і зноў Савецкім Саюзам.

У 1999 годзе члены Эстонскага фонду Кістлер-Рытса (па-эстонску: Kistler-Ritso Eesti Sihtasutus) пачалі збор інфармацыі для будучай экспазіцыі і гістарычных даследаванняў. Было распачата супрацоўніцтва з Эстонскай міжнароднай камісіяй па расследаванні злачынстваў супраць чалавецтва, Эстонскай дзяржаўнай камісіяй па экспертызе палітыкі рэпрэсій, Асацыяцыяй «Memento», Даследчым цэнтрам савецкай эпохі ў Эстоніі, а таксама з расійскім таварыствам «Мемарыял» і іншымі арганізацыямі. Музей быў афіцыйна адчынены 1 ліпеня 2003 года.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]