Эстонія
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
| Афіцыйная мова | Эстонская | ||||
| Сталіца | Талін | ||||
| Найбуйнейшы горад | Талін | ||||
| Урад | Парламенцкая дэмакратыя Тоамас Хендрык Ільвес Андрус Ансіп |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
45 226 км2 4,56% |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасць |
1 332 893 29,8/км² |
||||
| ВУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
$18,563 млрд $15 217 |
||||
| Валюта | Еўра (EUR) |
||||
| Часавы пояс - улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) |
||||
| Незалежнасць - ад СССР |
20 жніўня 1991 | ||||
| Дзяржаўны гімн | Mu isamaa, mu õnn ja rõõm | ||||
| Аўтамабільны знак | ? | ||||
| Дамен верхняга ўзроўню | .ee | ||||
| Тэлефонны код | +372 |
||||
Эсто́нія, краіна ў Еўропе, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Па сушы мяжуе з Расіяй і Латвіяй.
Змест |
[правіць] Гісторыя
У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі фіна-угорцаў. Хрысціянства прыйшло на эстонскую зямлю, калі нямецкія крыжакі і датчане заваявалі краіну ў 1227 годзе. Буйнейшае выступленне эстаў супраць іншаземцаў вядомае як Паўстанне Юр'евай ночы (1343—1345). За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, Даніі, Швецыі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, і ўрэшце рэшт Расійскай Імперыі. Ажно да 1918 году пануючаю класай заставаліся астзейскія немцы, рэшткі якіх з'ехалі ў Германіяю пасля Другой Сусветнай Вайны.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і распаду Расійскае Імперыі, Эстонія 24 лютага 1918 году абвесціла незалежнасць. У чэрвені 1940 году краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-нацысцкаю змовай. З 1941 па 1944 год Эстонія была пад нямецкаю акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасць Эстоніі адноўленая 20 жніўня 1991 году пасля балтыйскай Пяючай Рэвалюцыі і распаду СССР.
Пасля канчатковага вываду расійскіх войскаў 31 жніўня 1994 году Эстонія змагла развіваць актыўныя сувязі з Заходняй Еўропай. 29 сакавіка 2004 году Эстонія далучылася да NATO, а 1 мая 2004 году — да Еўрапейскага Саюзу.
[правіць] Палітыка і дзяржаўны лад
Эстонія ёсць унітарнай дэмакратычнаю рэспублікай. Прэзідэнт абіраецца аднапалатным парламентам на пяць год. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам, які фармуецца прызначаным прэзідэнтам прэм’ер-міністрам і складаецца з 14 міністраў. Урад прызначаецца прэзідэнтам з згоды парламенту.
Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту (Riigikogu — “Дзяржаўная Асамблея”), што складаецца з 101 дэпутата і абіраецца на 4 гады.
Судовая ўлада прадстаўленая Нацыянальным Судом (па-эстонску: Riigikohus), які складаецца з 17 судзей. Намеснік Нацыянальнага Суду пажыццёва прызначаецца парламентам з намінацыі прэзідэнта.
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Эстонія мае ў сваім складзе 15 адміністрацыйных адзінак — паветаў (эст.: маакондаў).
[правіць] Геаграфія
Эстонія ляжыць на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора на паўночна-ўсходняй частцы Усходне-Еўрапейскае платформы, між 57,3 і 59,5 градусамі паўночнае шыраты; і 21,5 і 28,1 градусамі заходняе даўгаты. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — усяго 50 метраў.
Прыродныя рэсурсы Эстоніі складаюць гаручыя сланцы (або кукерсіт) і вапняк, а таксама лясы, што займаюць 47% тэрыторыі краіны. Эстонія мае больш за 1 400 азёраў (большая частка з якіх вельмі маля, самае вялікае - Чудска-Пскоўскае возера мае 3.555 км²), шматлікія балоты, і ўзбярэжжа даўжынёю 3 794 км з шматлікімі затокамі, пралівамі, бухтамі. Колькасць астравоў раўняецца прыкладна 1 500, самыя вялікія (якія таксама з'яўляюцца асобнымі акругамі) — Саарэмаа і Хіюмаа.
Найвышэйшы пункт Эстоніі — Суур Мунамягі на паўднёвым усходзе краіны (318 м).
[правіць] Эканоміка
Эстонія — член Еўрапейскага Саюзу, буйнейшае ў свеце эканамічнай зоны. Пасля аднаўлення незалежнасці краіны ў 1991 годзе адбылася прыватызацыя большасці энергетыкі, тэлекамунікацый, чыгункі і іншых прадпрыемстваў.
Эстонія сталася адной з найбольш дынамічна развіваючаюся эканомік усходняе Еўропы і нават свету. Яна першай з былых рэсублік СССР выйшла на ўзровень вытворчасці 1990 году і перавысіла яго. Самым цяжкім з эканамічнага пункту гледжання годам для краіны быў 1999, пад уплывам фінансавага крызісу ў Расіі 17 жніўня 1998 году Эстонія стала другой балтыйскаю краінай, якая далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (у лістападзе 1999 году). Ужо да канца 2002 году Эстонія выканала большасць патрабаванняў для членства ў Еўрапейскім Саюзе, і 1 мая 2004 году сталася членам ЕС.
Важным чыннікам буйнага росту эканомікі Эстоніі ёсць інвестыцыі фінляндзкіх прадпрыемстваў, што пераносяць шмат вытворчасці на тэрыторыю краіны.
Моцна развіты сектар інфармацыйных тэхналогій. Эстонія займае першыя мейсцы ў свеце па карыстанні Інтэрнэтам і выкарыстанні найноўшых сродкаў сувязі.
Сукупны ўнутраны прадукт per capita складае $12 300 і ёсць найвышэйшым сярод краінаў Балтыі.
У 1994 годзе Эстонія сталася першаю ў свеце краінаю, якая перайшла на плоскую шкалу падаткаў, пры якой прыбытак любога памеру абкладаецца па адзіным тарыфе (26%). У студзені 2005 году падатак на даходы фізычных асобаў быў зменшаны да 24%.
[правіць] Насельніцтва
Амаль семдзесят адсоткаў насельніцтва складаюць этнічныя эстонцы, астатнія — пераважна рускія, якія жывуць галоўным чынам у прамысловым паўночным рэгіёне краіны ці ў сталіцы Таліне. Таксама маецца невялікая група этнічных фінаў.
Паводле перапісу ад 2002 году, этнічны склад Эстоніі наступны:
[правіць] Рэлігія
Як і ў Латвіі, вернікамі сябе вызначае даволі малая частка насельніцтва Эстоніі (каля аднае траціны). Большасць вернікаў Эстоніі належаць да лютэранскай канфесіі. Руская мяншыня спаведуе праваслаўе. Пры гэтым традыцыйна высокая пашана аддаецца традыцыйным паганскім вераванням.
Прыкладна 32% насельніцтва залічвае сябе да пэўнае рэлігіі:
- 14,8% Эстонская Евангелічная Лютэранская Царква
- 13,9% праваслаўныя
- прыкладна 6 000 баптысты
- прыкладна 6 000 каталікі
Таксама маюцца больш дробныя групы пратэстанцкіх і іудэйскіх вернікаў.
[правіць] Культура
Дзяржаўная мова Эстоніі — эстонская. Шырока распаўсюджаныя руская і англійская.
Эстонія вядомая, як краіна з найвышэйшым у свеце ўзроўнем пісьменнасці.
[правіць] Дачыненні з Беларуссю
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 6 красавіка 1992 года[1].
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Матэрыялы брыфінга прэс-сакратара МЗС Беларусі Паўла Латушкі, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 4 красавіка б.г.// Сайт Міністэрства замежных справаў Беларусі. 4 красавіка 2002
