Мультклуб
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мультклуб — сатырычны праект супольнасці «Трэці шлях». Створаны ў 2004 годзе Паўлам Марозавым, Алегам Мінічам і Андрэем Абозавым. Серыя сатырычнай мультыплікацыі на актуальныя тэмы беларускай рэчаіснасці.
[правіць] Гісторыя праекту
У 2005 годзе Павел Марозаў быў абвінавачаны па артыкуле 367 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Беларусі». Артыкул прадугледжвае турэмнае зняволенне ад 2 да 4 гадоў. Падставай да пераследу уладамі з'явілася стварэнне сатырычнай анімацыі «Мультклуб» пра беларускай рэчаіснасці, дзе фігуравалі персанажы, падобныя да Аляксандра Лукашэнкі і яго набліжаных. Дзякуючы ўмяшанню міжнароднай грамадскасці і прэсы пазбегнуў арышту.
