Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1998)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кодэкс
«Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь»
Прыняцце: Палатай прадстаўнікоў у 1997 годзе
Ухваленне: Саветам Рэспублікі ў 1997 годзе
Уступ у сілу: 1998 год
Страта сілы: 2007 год

Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1998) — другі па ліку сістэматызаваны заканадаўчы акт, які вызначаў прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы мытнай справы, накіраваныя на абарону эканамічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і развіццё яе знешнеэканамічных сувязей. Быў прыняты Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь у 1997 годзе і ўведзены ў дзеянне ў другой палове 1998 года. Складаўся з 15 раздзелаў, 45 глаў і 273 артыкулаў.

Мытны кодэкс базаваўся на «Асновах мытных заканадаўств Садружнасці Незалежных Дзяржаў» 1995 года і практычна капіраваў Мытны кодэкс Расійскай Федэрацыі[1]. Дзейнічаў да прыняцця Мытнага кодэксу 2007 года.

15 студзеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь», якім была ўсталявана практыка збірання мытнымі органамі Беларусі збораў за мытнае афармленне тавараў, што адпавядала патрабаванням Сусветнай гандлёвай арганізацыі[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Апрача агульных палажэнняў змяшчаў і рэгламентаваў арганізацыйныя пытанні кіравання мытнай справы. Вызначаў мытныя органы дзяржавы і іх кампетэнцыю. Замацоўваў асноўныя прынцыпы перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў праз мытную граніцу. Устанаўліваў мытныя рэжымы, мытныя плацяжы, мытнае афармленне тавараў, мытны і валютны кантроль. Мытны кодэкс вызначаў асоб, якім давалася права на мытныя льготы, а таксама рэгуляваў пытанні вядзення мытнай статыстыкі і таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці. Шэраг норм кодэксу было прысвечана злачынствам і адміністрацыйным правапарушэнням у сферы мытнай справы, прававому статусу службовых асоб мытных органаў, іх правам і абавязкам.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]