Мышоўка лясная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лясная мышоўка
Лясная мышоўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sicista betulina Pallas, 1779

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   609767
NCBI   489448

Лясная мышоўка (Sicista betulina) — млекакормячая жывёла падсямейства мышоўкавых.

Даўжыня цела да 7,5, хваста да 10 см. Поўсць зверху жаўтавата-карычневая, знізу белая, уздоўж спіны чорная палоса.

Водзіцца ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках (у т.л. на Беларусі). Актыўная з мая да верасня. Корміцца ягадамі, насеннем, насякомымі. За год дае 1 прыплод (3—6 дзіцянят). Зімой у спячцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лясная мышоўка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.