Мыш палявая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мыш палявая
Mysz polna2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apodemus agrarius (Pallas, 1771)

Падвіды
  • Apodemus agrarius coreae
  • Apodemus agrarius ningpoensis
  • Apodemus agrarius pallidior
  • Apodemus agrarius rhadinovirus
  • Apodemus agrarius manchuricus
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   585125
NCBI   39030
EOL   1178729

Палявая мыш, жытнік (Apodemus agrarius) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Даўжыня цела 8—11 см, хваста 6—8 см. Поўсць рыжавата-вохрыстая або рыжавата-шэрая, па бруху белаватая, уздоўж спіны вузкая чорная паласа.

Шырока распаўсюджана, шматлікая на Беларусі. Водзіцца на палях, сухадольных лугах, узлесках, па берагах рэк, у хмызняках, зімой трапляецца ў садах, парках, у свірнах, жылых і гаспадарчых пабудовах. Жыве ў неглыбокіх норах. Корміцца насеннем і зялёнымі часткамі раслін. Размнажаецца з сакавіка да сярэдзіны кастрычніка, дае да 5 прыплодаў па 5—6 (часам да 9) дзіцянят.

Адзін з асноўных шкоднікаў збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культур. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палявая мыш // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.