Мянькі (гульня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Мянькі» — беларуская народная гульня. На прамавугольнай пляцоўцы каля кожнай бакавой лініі чэрцяць кругі — «яма», дыяметрам 1-1,5 м. З гульцоў выбіраюць 2 «рыбакоў», астатнія (іх можа быць 15-40 чалавек) — «рыбы». «Рыбакі», языўшыся за рукі, ловяць «рыб», якія могуць выратоўвацца ў «ямах». Аднак знаходзіцца ў «яме» можа толькі адна «рыба», калі туды забяжыць другая, тады тая, што там знаходзілася, павінна пакінуць «яму». Злоўленыя «рыбы» дапамагаюць «рыбакам». Гульня заканчваецца, калі «рыбакі» пераловяць усіх «рыб». Пераможцамі становяцца 5 «рыб», якія выратаваліся ў «ямах», іх называюць «мянькі».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]