Міжнародныя эканамічныя адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжнародныя эканамічныя адносіны (МЭА) — эканамічныя адносіны між дзяржавамі, рэгіянальнымі групоўкамі, транснацыянальнымі карпарацыямі і іншымі суб'ектамі сусветнай гаспадарцы. Уключае валютна-фінансавыя, гандлёвыя, вытворчыя і іншыя адносіны. Вядучай формай міжнародных эканамічных адносін з'яўляецца валютна-фінансавыя адносіны.[1]

Адной з характэрных асаблівасцей функцыяніравання сусветнай гаспадаркі першай паловы ХХІ ст. з’яўляецца інтэнсіўнае развіццё міжнародных эканамічных адносін. На дадзеным этапе развіцця адбываецца расшырэнне і паглыбленне эканамічных адносін паміж краінамі, групамі краін, эканамічнымі групоўкамі, асобнымі фірмамі і арганізацыямі, а таксама пераліў капіталу і яго пастаянныя міграцыі ў сусветным маштабе[2].

У сучасным свеце асабліва актуальным з'яўляецца глабалізацыя і рэгіяналізацыя міжнародных эканамічных адносін. Дамінуючая роля ва ўсталяванні сусветнага эканамічнага парадку прыналежыць транснацыянальнаму капіталу і міжнародным інстытутам, сярод якіх важная роля прыналежыць Сусветнаму банку і Міжнароднаму валютнаму фонду (МВФ). У рэзультаце міжнароднага падзелу працы сфарміраваліся сусветныя полюсы эканамічнага і тэхналагічнага развіцця (Паўночнаамерыканскі, Заходнееўрапейскі, Азіяцка-Тыхаакіянскі). Сярод актуальных праблем міжнародных эканамічных адносін выдзяляюцца праблемы стварэння свабодных эканамічных зон, міжнародных транспартных калідораў і інтэрнэт-эканомікі.[3]

Зноскі

  1. Міжнародныя эканамічныя адносіны (руск.) Архівавана 17 кастрычніка 2018.
  2. Тао Хайдон. Асаблівасці выкарыстання знешняга запазычання Кітая як аб’ектыўная неабходнасць эканамічнага функцыяніравання // Весці БДПУ. 2007. № 3. Серыя 2. С. 92–95
  3. Інфармацыйна-камунікацыйная эканоміка (руск.) Архівавана 27 ліпеня 2010.